Зімовыя Алімпійскія гульні

Зімовыя Алімпійскія гульні — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту, што праводзяцца адзін раз у 4 гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Зімовыя Алімпійскія гульні пачалі праводзіцца з 1924 года як дадатак да летніх Гульняў. Некаторыя зімовыя віды спорту былі ўключаны ў летнія Алімпійскія гульні ў 1908 і 1920 гадах. З 1924 па 1992 гады зімовыя Алімпійскія гульні праводзіліся ў тыя ж гады, што і летнія. З 1994 зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрухам у 2 гады ад летніх Алімпійскіх гульняў.

Месцы правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў
Карта пераможцаў зімовых Алімпійскіх гульняў      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 1 раз      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2 разы і больш      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 5 разоў і больш

Іншыя назвы: зімовая Алімпіяда, Белая алімпіяда.

Гісторыя

Першымі міжнароднымі спаборніцтвамі, прызначанымі адмыслова для зімовых відаў спорту, былі Паўночныя гульні (шведск.), якія праводзіліся з 1901 па 1926 год у Стакгольме.

У складзе Алімпійскіх гульняў яшчэ пры стварэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта у 1894 годзе меркавалася ўключыць у алімпійскую праграму катанне на каньках. Аднак упершыню гэты від спорту з’явіўся на Гульнях 1908 года: былі разыграны 4 камплекты ўзнагарод у фігурным катанні.

У 1911 годзе на сесіі МАК было прапанавана арганізаваць на наступных гульнях адмысловы «Тыдзень зімовых відаў спорту», але паколькі арганізатарам у 1912 годзе выступала Швецыя, то яна выступіла супраць прапановы, асцерагаючыся канкурэнцыі Паўночным гульням. Пры падрыхтоўцы да наступных Алімпійскіх гульняў ідэя аб «Тыдні» прагучала зноў, але Першая сусветная вайна перашкодзіла правядзенню спаборніцтваў. І ў праграму Алімпійскіх гульняў 1920 года ў Антверпене былі ўключаны спаборніцтвы па фігурнаму катанню і хакею з шайбай.

У 1924 годзе ў Шамані (Францыя) пад патранажам МАК быў праведзены «Міжнародны спартыўны тыдзень з нагоды VIII Алімпіяды». Папулярнасць праведзенай падзеі прывяла да таго, што мінулы «тыдзень» стаў звацца першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі.

Спачатку летнія і зімовыя Гульні праходзілі ў адзін і той жа год, а ў 1994 годзе яны падзяліліся і да цяперашняга часу праводзяцца праз прыкладна роўныя прамежкі часу (2 гады).

Гады і месцы правядзення

ГульніГодГорадКраінаКолькасцьКолькасць
краін-удзельніцспартсменаў-удзельнікаўспартыўных дысцыплінвідаў спорту
I1924Шамані  Францыя16280144
II1928Санкт-Морыц  Швейцарыя25464144
III1932Лэйк-Плэсід ЗША17252144
IV1936Гарміш-Партэнкірхен  Германія28646174
(1)1940Гарміш-Партэнкірхен  Германія
(1)1944Карціна-д’Ампеца  Італія
V1948Санкт-Морыц  Швейцарыя28669224
VI1952Осла  Нарвегія30694224
VII1956Карціна-д’Ампеца  Італія32821244
VIII1960Скво-Вэлі ЗША30665274(2)
IX1964Інсбрук  Аўстрыя361091346(3)
X1968Грэнобль  Францыя371158356
XI1972Сапара  Японія351006356
XII1976Інсбрук  Аўстрыя(4)371123376
XIII1980Лэйк-Плэсід  ЗША371072386
XIV1984Сараева  Югаславія491272396
XV1988Калгары  Канада571423466
XVI1992Альбервіль  Францыя641801576
XVII1994(5)Лілехамер  Нарвегія671739616
XVIII1998Нагана  Японія722302687(6)
XIX2002Солт-Лэйк-Сіці  ЗША772399787
XX2006Турын  Італія802508847
XXI2010Ванкувер  Канада822766867
XXII2014Сочы  Расія882800987
XXIII2018Пхёнчхан  Рэспубліка Карэя
XXIV2022Пекін  КНР
XXV2026Мілан, Карціна-д’Ампеца  Італія
1 Адменены з-за Другой сусветнай вайны.
2 Біятлон становіцца зімовым алімпійскім відам спорту. Адмяняецца правядзенне спаборніцтваў па бабслеі.
3 Санкавы спорт становіцца зімовым алімпійскім відам спорту.
4 Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца ў Дэнверы (ЗША). Але з-за фінансавых праблем арганізатараў было прапанавана правесці Алімпіяду ў Аўстрыі.
5 З гэтага года Зімовыя Алімпійскія гульні больш не праходзяць у тым жа годзе, што і летнія гульні. Зараз Зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрушэннем у 2 гады.
6 Кёрлінг становіцца сёмым зімовым алімпійскім відам спорту. Таксама ў праграму гульняў уносяць снаўбордынг.

Гл. таксама