Новасібірскія астравы

Новасібірскія астравы (руск.: Новосибирские острова) — расійскі архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Морам Лапцевых і Усходне-Сібірскім морам, адміністрацыйна адносіцца да Якуціі. Плошча каля 38 тыс. км². Складаецца з 3 груп астравоў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія астравы (або Анжу) і астравы Дэ-Лонга.

Новасібірскія астравы
якуцк.: Саҥа Сибиир арыылара
Размяшчэнне
75°16′00″ пн. ш. 145°15′00″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Новасібірскія астравы
Новасібірскія астравы на карце Расіі

Першыя звесткі аб астравах у пачатку XVIII стагоддзя паведаміў казак Якаў Пермякоў, які плаваў ад вусця Лены да Калымы. У 1712 годзе ён у складзе казачага атрада, узначаленага М. Вагіным, высадзіўся на востраў Вялікі Ляхаўскі.

У геалагічным дачыненні на архіпелагу пераважаюць шматгадовамёрзлыя пароды і падземныя льды. Максімальная вышыня — 374 м (востраў Кацельны). На астравах пануе арктычны клімат, яны пакрытыя снегам 9-10 месяцаў у годзе. Пераважныя тэмпературы студзеня ад −28 °C да −31 °C. У ліпені на ўзбярэжжы тэмпература звычайна да 3 °C, у цэнтральнай частцы — на некалькі градусаў цяплей. Ландшафт астравоў — арктычная тундра, азёры і балоты. На архіпелагу вядзецца здабыча пясца. На востраве Кацельны з 1933 дзейнічае палярная станцыя.

Гл. таксама

Літаратура