Ніуэ (мова)

мова
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні Ніуэ, народ і краіна Ніуэ

Ніу́э (саманазва ko e vagahau Niuē) — палінезійская мова, родная мова народа ніуэ. Афіцыйная мова Ніуэ. Большасць носьбітаў жыве ў Новай Зеландыі.

Ніуэ
Саманазваko e vagahau Niuē
КраіныНіуэ, Новая Зеландыя
РэгіёныПалінезія
Афіцыйны статусНіуэ
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў8 тыс. (2010 г.)
Статусёсць пагроза знікнення[d][1]
Класіфікацыя

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская

  
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97ниу 498
ISO 639-1
ISO 639-2niu
ISO 639-3niu
WALSniu
Atlas of the World’s Languages in Danger703
Ethnologueniu
Linguasphere39-CAP-a
ABS ASCL9307
ELCat4862
IETFniu
Glottologniue1239
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя

Да прыбыцця еўрапейцаў ніуэ падзяляліся на 2 групы моту і тафіці, якія размаўлялі на асобных дыялектах, што адрозніваліся пераважна лексічна. У XIX ст. пасля прыняцця хрысціянства ўзнікла пісьмовая мова. Паколькі місіянеры прыбывалі з Самоа, то яна ўвабрала многія рысы самаанскай мовы.

У 1927 - 1974 гг. выкладанне ў школах Ніуэ вялося на англійскай мове, што спрыяла скарачэнню носьбітаў роднай мовы ніуэ.

Пасля абвяшчэння самакіравання ў 1974 г. мова ніуэ набыла афіцыйны статус.

Лічэбнікі

1taha10tahafulu100taha e teau1000taha e afe
2ua20uafulu200ua (e) teau2000ua (e) afe
3tolu30tolugofulu300tolu (e) teau3000tolu (e) afe
4fa*40fagofuluetc.etc.etc.etc.
5lima50limagofulu
6onoetc.etc.
7fitu
8valu
9hiva

Гл. таксама

Спасылкі