Пабла Асвальда

італьянскі футбаліст

Пабла Даніэль Асвальда (ісп.: Pablo Daniel Osvaldo; нар. 12 студзеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — італьянскі футбаліст аргенцінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2014).

Футбол
Пабла Асвальда
Агульная інфармацыя
Поўнае імяПабла Даніэль Асвальда
Нарадзіўся12 студзеня 1986(1986-01-12)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Італія
 Аргенціна
Рост183 см
Вага81 кг
Пазіцыянападнік
Маладзёжныя клубы
1995—1999Аргенціна Ланус
1999—2000Аргенціна Банфілд
2000—2005Аргенціна Уракан
Клубная кар’ера[* 1]
2005Аргенціна Уракан33 (1)
2006Італія Аталанта3 (1)
2006—2007Італія Лечэ31 (8)
2007—2009Італія Фіярэнціна21 (5)
2009—2010Італія Балоння25 (3)
2010  Іспанія Эспаньёл20 (7)
2010—2011Іспанія Эспаньёл24 (13)
2011—2013Італія Рома55 (27)
2013—2015Англія Саўтгемптан13 (3)
2014  Італія Ювентус11 (1)
2014—2015  Італія Інтэрнацыянале12 (5)
2015  Аргенціна Бока Хуніярс11 (3)
2015—2016Партугалія Порту7 (1)
2016Аргенціна Бока Хуніярс3 (0)
2020Аргенціна Банфілд2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008Італія Італія (да 21)8 (1)
2008Італія Італія (алімп.)4 (1)
2011—2014Італія Італія14 (4)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Пабла з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд аргенцінскіх футбольных клубаў «Ланус», «Банфілд» і «Уракан».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клуба «Уракан», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 33 матчах чэмпіянату і забіўшы 11 галоў. Малады аргенцінскі нападнік прыцягнуў увагу скаўтаў еўрапейскіх клубаў і ўжо ў 2006 годзе пераехаў у Італію, заключыўшы кантракт з клубам «Аталанта». Правёўшы ўсяго тры гульні за гэту каманду, Пабла перабраўся ў іншы клуб з Серыі B, «Лечэ», які заключыў з «Аталантай» дагавор аб сумесных правах на футбаліста.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Фіярэнціна», у склад якога далучыўся ў 2007 годзе. Адгуляўшы за «фіялак» няпоўныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры, у 2009 годзе перайшоў у «Балонню».

Наступным клубам у кар’еры іграка стаў іспанскі «Эспаньёл», колеры якога ён абараняў на працягу 2010—2011 гадоў. У 2011 годзе вярнуўся ў Італію, далучыўшыся да складу клуба «Рома».

18 жніўня 2013 года Асвальда падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Саўтгемптан»[3], сума здзелкі паміж клубамі склала 15,1 млн еўра ў дадатак да магчымых бонусаў у памеры 2 млн еўра[4]. Дэбютаваў за новы клуб 24 жніўня ў матчы супраць клуба «Сандэрленд», які скончыўся з лікам 1:1, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайма. Першы гол іграка прыйшоўся на сустрэчу супраць «Крыстал Пэлас» (2:0)[5].

31 студзеня 2014 года Асвальда вярнуўся ў Італію, дзе далучыўся на правах арэнды да клуба «Ювентус» на астатнюю частку сезона 2013/14. Клуб атрымаў да 31 мая 2014 года апцыён на куплю правоў на іграка па кошце 19 млн еўра[6].

4 жніўня 2014 года Асвальда зноў вярнуўся ў Італію, на гэты раз у клуб «Інтэрнацыянале» паводле арэнднага пагаднення паміж клубамі, пры гэтым у адваротным кірунку рушыў паўабаронца Сафір Тайдэр[7]. У лютым 2015 года на правах арэнды перабраўся ў аргенцінскі «Бока Хуніярс».

У ліпені 2015 года разарваў кантракт з «Саўтгемптанам», і ў жніўні стаў іграком «Порту». У студзені 2016 года вярнуўся ў «Бока Хуніярс», а ў жніўні 2016 года абвясціў аб завяршэнні футбольнай кар’еры і жаданні саканцэнтравацца на музычнай дзейнасці.

У студзені 2020 года вярнуўся ў футбол, падпісаўшы аднагадовы кантракт з «Банфілдам». Пакінуў клуб ліпені 2020 года.

Міжнародная кар’ера

Маючы права на атрыманне італьянскага грамадзянства праз прадзеда, які нарадзіўся ў Філатрана, а пазней эміграваў у Аргенціну, Асвальда вырашыў выступаў за нацыянальную зборную Італіі[8]. 5 кастрычніка 2011 года, у сувязі з траўмамі Марыа Балатэлі і Джампаала Пацыні, Асвальда атрымаў свой ​​першы выклік у зборную на адборачныя гульні да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборных Сербіі і Паўночнай Ірландыі[9].

Зноскі

  • Saints sign Osvaldo. Southampton FC.
  • Pablo Daniel Osvaldo Cessione a titolo definitivo Архівавана 3 верасня 2013.. AS Roma.
  • Southampton 2-0 Crystal Palace. BBC Sport
  • Osvaldo joins Juventus. Juventus FC.
  • Inter, Osvaldo: «Vinciamo tutto». E Medel è in volo per Madrid. Gazzetta.it
  • Cugino Osvaldo voglio organizzare(недаступная спасылка)
  • Pablo Osvaldo:Call up criticism ridiculous(недаступная спасылка). ESPN
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)