Павел Паўлавіч Латушка

беларусі палітычны дзеяч
(Пасля перасылкі з Павел Латушка)

Павел Паўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Павел Паўлавіч Латушка
Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
ПапярэднікАляксандр Паўлоўскі
ПераемнікІгар Фісенка
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
ПапярэднікАляксандр Паўлоўскі
ПераемнікІгар Фісенка
Сцяг Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урадаСяргей Сідорскі
ПапярэднікУладзімір Матвяйчук
ПераемнікБарыс Святлоў
Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы
6 снежня 2002 — 31 кастрычніка 2008
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
ПапярэднікМікалай Крэчка
ПераемнікВіктар Гайсёнак
Нараджэнне10 лютага 1973(1973-02-10) (51 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьдыпламат, палітык, cultural manager
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферадыпламатыя і cultural manager[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Колькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыяў[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года празначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].

17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Ю. Бондара звольнены з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі адчынілі скрыню Пандоры[8].

Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады. Быў вымушаны пакінуць Беларусь. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9]. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі[10].

У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай[11]. Сябар Таварыства беларускай мовы[12].

Разведзены[13], ёсць дачка — Я́на[14].

На службе ў МЗС

У кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусі[15]: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва»[16].

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павал Латушка справакаваў скандал у Польшчы[17] [18], калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-грата[19][20][21].

Заўвагі

Спасылкі