Пеніцы́л (Penicillium) — род недасканалых грыбоў сямейства Trichocomaceae.
Пеніцыл |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Пададдзел: | Pezizomycotina | Падклас: | Eurotiomycetidae | Сямейства: | Trichocomaceae | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Penicillium Link, 1809 |
Тыпавы від |
---|
Penicillium crustaceum (L.) Link, 1809 |
|
Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з іншымі грыбамі ўтвараюць плесені на глебавых і іншых субстратах.
Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-эеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, у выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі.
Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арганічных кіслот. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць пеніцыл залацісты і адзначаны, у сыраварэнні — Penicillium camamberti і Penicillium саseicolum.
Літаратура
- Бельская С. Пеніцыл // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.