Проксіма Цэнтаўра b

экзапланета зямнога тыпа, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Проксіма Цэнтаўра

Проксіма Цэнтаўра b (таксама вядомая як Проксіма b) — экзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Проксіма Цэнтаўра, бліжэйшай да Сонца зоркі. Таксама магчыма абазначэнне Альфа Цэнтаўра C b, бо Проксіма Цэнтаўра з'яўляецца трэцяй (найменшай) кампанентай ў сістэме Альфа Цэнтаўра. Размешчана на адлегласці прыкладна 4,22 светлавога года (1,3 парсека, 40 трлн км) ад Зямлі ў сузор'і Цэнтаўра. З'яўляецца найбліжэйшай вядомай экзапланетай[1] і адначасова найбліжэйшай экзапланетай, якая знаходзіцца ў зоне заселенасці.

Проксіма Цэнтаўра b
Фантазія мастака аб верагодным
ландшафце Проксімы Цэнтаўра b
Адкрыццё
ПершаадкрывальнікЕўрапеўская паўднёвая абсерваторыя
Дата адкрыцця2016
Спосаб выяўленняМетад Доплера
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось (a)0,05
Эксцэнтрысітэт арбіты (e)0,35
Сідэрычны перыяд абарачэння11,186
Фізічныя характарыстыкі
На паверхні234 (-39,15 °С)

Аб адкрыцці было абвешчана ў пачатку жніўня 2016 года супрацоўнікамі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Планета была выяўлена метадам радыяльных скорасцей, пры якім перыядычнае зрушэнне доплераўскага спектра зоркі дазваляе вызначыць наяўнасць аб'екта на яе арбіце.

Гісторыя адкрыцця

Першае ўказанне на наяўнасць планеты было атрымана ў 2013 годзе, у час разбору архіўных дадзеных аб руху Проксімы Цэнтаўра. Каб пацвердзіць магчымасць выяўлення новай экзапланеты, у студзені 2016 года Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя запусціла кампанію, якая атрымала назву «Бледна-чырвоная кропка». 24 жніўня 2016 існаванне Проксімы Цэнтаўра b было пацверджана групай астраномаў з Універсітэта Каралевы Марыі ў Лондане пад кіраўніцтвам Гілема Англада-Эскудэ. Вымярэння праводзіліся з дапамогай двух спектрографаў HARPS і UVES  (руск.)[2].

Першае паведамленне аб адкрыцці з'явілася ў часопісе Der Spiegel 12 жніўня 2016 года[3]. 24 жніўня інфармацыя была пацверджана супрацоўнікамі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі[4].

Характарыстыкі

Бацькоўская зорка

Планета абарочваецца вакол Проксімы Цэнтаўра, чырвонага карліка М-тыпу. Зорка мае масу 0,12 M і радыус 0,14 R. Узрост зоркі 4,85 млрд гадоў, тэмпература паверхні — 3042 K. Нягледзячы на тое, што гэта бліжэйшая да Сонца зорка, няўзброеным вокам яна з Зямлі не відаць з-за сваёй малой свяцільнасці (0,0015 L), бачная зорная велічыня — 11,13m.[5]

Арбіта

Планета круціцца на адлегласці прыкладна 7 млн кіламетраў (0,05 а. е.) ад Проксімы Цэнтаўра з перыядам 11,2 зямных сутак. Нягледзячы на такую блізкую адлегласць, з прычыны слабай свяцільнасці зоркі планета атрымлівае якраз такую колькасць цяпла, каб вада на яе паверхні магла існаваць у выглядзе вадкасці і не замярзаць ў вечныя ільды[6].

Маса і радыус

Мінімальная маса Проксімы Цэнтаўра b роўная 1,27 M. Калі дапусціць, што ў планеты камяністы склад і шчыльнасць, роўная шчыльнасці Зямлі (5,51 г/см3), то яе мінімальны радыус будзе роўны 1,1 радыусу Зямлі[7].

Тэмпература

Проксіма Цэнтаўра b атрымлівае прыкладна 65 % святла ад сваёй бацькоўскай зоркі, у параўнанні са святлом, якое Зямля атрымлівае ад Сонца. Планета мае раўнаважную тэмпературу[en] 234 K (-39 °С).[8]

Прыдатнасць для жыцця

Невядома, ці з'яўляецца планета прыдатнай для жыцця. Было заяўлена, што арбіта знаходзіцца ў межах населенай зоны Проксімы Цэнтаўра — у вобласці, дзе пры належных умовах і ўласцівасцях атмасферы вада ў вадкім стане можа існаваць на паверхні планеты. Яе наяўнасць не супярэчыць вядомым кліматычным мадэлям і розным варыянтам саставу атмасферы — ад поўнага пакрыцця паверхні пры парцыяльным ціску  (руск.) CO2 ≳ 1 бар, да невялікіх ледавіковых абласцей на палярных шапках пры ціску CO2 ∼0.5 бар[9].

Калі эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0, гэта можа прывесці да прыліўнага захопу — павернуты да зоркі бок планеты распалены, а на адваротным пастаянная цемра і жахлівы холад. Аднак паміж гэтымі крайнімі абласцямі будзе рэгіён ўздоўж лініі тэрмінатара, дзе тэмпература можа быць прымальнай — каля 0 °C.[10]

Проксіме Цэнтаўра b дастаецца ў 400 разоў больш рэнтгенаўскага выпраменьвання, чым Зямлі[11], што дапускае магчымасць існавання біясферы, якая выкарыстоўвае біялагічную флуарэсцэнцыю як ахоўны механізм ад успышак ультрафіялетавага выпраменьвання Проксімы Цэнтаўра. Дадзеная з'ява, вядомая ў некаторых відаў каралавых паліпаў, тэарэтычна можа назірацца як часовая біясігнатура  (руск.) на экзапланетах, якія абарочваюцца вакол зорак з актыўным УФ-выпраменьваннем.[12]

Галерэя

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі