Пхёнчхан

Пхёнчха́н (кар.: 평창군, Пхёнчхангун) — адміністрацыйная адзінка ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — павятовы горад Пхёнчхан. З’яўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Размешчаны ў гарах Тхэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сеула. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 года ў Дурбане, ПАР, прэзідэнт МАК Жак Рогэ абвясціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года[1].

Пхёнчхан
кар.: 평창군
Герб
Герб
Краіна Рэспубліка Карэя
Статуспавет (кун)
Уваходзіць уКанвандо
Адміністрацыйны цэнтрПхёнчхан
Насельніцтва (2013)43 666
Шчыльнасць30 чал./км²
Плошча1,463.65 км²
Вышыня
над узроўнем мора
600 м
Пхёнчхан на карце
Часавы поясUTC+9
Тэлефонны код+82 33
Паштовыя індэксы232700-232956
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месцілася акруга (хён) Уко, якая пасля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназвана ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павета (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.

За час свайго існавання Пхёнчхан некалькі разоў мяняў сваі межы, апошняе змяненне адбылося ў 1996 годзе.

Геаграфія

Пхёнчхан размешчаны ў гарах Тхэбэксан па цэнтры правінцыі Канвандо. У межах павета знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 метраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.

Адміністрацыйны падзел

Пхёнчхан адміністрацыйна дзеліцца на 1 павятовы горад (ып) і 7 валасцей (мен)[2]:

ХангыльПлошча, км2Насельніцтва, чал.Унутраны падзелЗаўвагі
павятовы горад Пхёнчхан평창읍161,43955931 рыТут знаходзіцца ўрад павета.
воласць Ёнпхён용평면135,3830198 рыБуйны гарналыжны курорт.
воласць Мітхан미탄면109,7419819 ры
воласць Панным방림면120,824533 ры
воласць Понпхен봉평면217,4752739 ры
воласць Тэгваллен대관령면221,661656 рыТут размешчаны спартыўны комплекс Пхёнчхана.
воласць Тэхва대화면166,6559425 ры
воласць Чынбу진부면331,1410 20318 ры

Спорт

Зімовыя Алімпійскія гульні 2018

З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 года падчас сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынята пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў германскі Мюнхен і французскі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзенне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасць галасоў[3].

Вынікі галасавання
КандыдатыКраіна1-ы раўнд
Пхёнчхан Рэспубліка Карэя63
Мюнхен Германія25
Ансі Францыя7

Іншае

У лютым 2009 года ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат свету па біятлоне-2009.

У студзені 2013 года ў горадзе адбыліся Спецыяльныя Сусветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі[4].

Турызм

Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе размешчаны: лыжны комплекс «Альпензія», біятлонны комплекс, гарналыжны цэнтр «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтр для скачкоў з трампліна, парк для сноўборда і фрыстайла «Пугван Фенікс Парк», санка-бабслейная траса.

Галоўныя культурныя славутасці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.

Зноскі