Паўлюк Багрым

(Пасля перасылкі з П. Багрым)

Паўлю́к Багры́м (2 (14) лістапада 1812, Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — каля 1891, Крошын) — беларускі паэт, каваль.

Паўлюк Багрым
Скульптурны партрэт Паўлюка Багрыма (скульптар Заір Азгур)
Скульптурны партрэт Паўлюка Багрыма (скульптар Заір Азгур)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння2 (14) лістапада 1812
Месца нараджэння
Дата смерці1891
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, пісьменнік, каваль
Мова твораўбеларуская
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Рукапіс верша Яна Баршчэўскага «Rozmowa Chłopow», пісаны рукой Паўлюка Багрыма

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года ў Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Яна Баршчэўскага) прыцягваўся да следства.

Жырандоль працы Паўлюка Багрыма

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы Яцкоўскі[1].

На думку літаратара Альгерда Бахарэвіча верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз або джаз[2]:

…блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы. Калі ўзяць разладжаную гітару і прахрыпець, правыць верш Багрыма ў пустым пакоі — вынік ашаламляе. Але, магчыма, «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» — гэта ўсё ж хутчэй джаз, сумны крошынскі джаз, бо ўсе гэтыя сынкопы ў вершы Паўлюка Багрыма непераймальныя, такія можна зайграць толькі раз — і іх не паўторыць ужо нават сам аўтар.

Паводле Рамуальда ЗямкевічаМаксіма Гарэцкага) Паўлюку Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам»[3].

Даследчык гісторыі беларускай літаратуры Ігар Запрудскі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя[4].

Памяць

Магіла Багрыма каля Крошынскага касцёла

Караль Жураўскі збіраў успаміны і дакументы пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў.

Музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма ў Крошыне.

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі