Равена

Раве́на (італ.: Ravenna [ra'ven:a], эміл.-ром.: Ravêna, лац.: Ravenna) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.

Равена
Ravenna
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Плошча
652 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 155 751 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Этнахаронім
Ravennati
Часавы пояс
Тэлефонны код
0544
Паштовы індэкс
48100
Аўтамабільны код
RA
ISTAT
039014
Афіцыйны сайт
comune.ravenna.it (італ.)
Равена на карце Італіі ±
Равена (Італія)
Равена
Равена (Эмілія-Раманья‏‎)
Равена

Агульныя звесткі

Горад размешчаны на адлегласці 10 км ад Адрыятычнага мора, з якім яго злучае канал.

Равена знаходзіцца ў нізіннай мясцовасці, якая ўтварылася пры заглейванні Адрыятыкі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заступнікам горада лічыцца святы Апалінарый. Дзень горада — 23 ліпеня.

Восем равенскіх помнікаў эпохі позняй антычнасці занесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Заснавана, верагодна, племем умбраў. З II ст. да н.э. пад уладай Рыма, важны порт Італіі. З 402 года рэзідэнцыя імператараў Заходняй Рымскай імперыі, затым сталіца дзяржавы остготаў. З 540 пад уладай Візантыі, у 565—751 сталіца Равенскага экзархата. У 751 заваявана лангабардамі, сталіца Лангабардскага каралеўства. У XII ст. заснаваны ўніверсітэ. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўстанаўленнем у Равене сіньёрыі роду Палентаў (да 1441). Абмяленне канала выклікала закрыццё порта і эканамічны заняпад горада. У 1449—1509 падпарадкавана Венецыяй. У 1512 зруйнавана французамі. Пасля іх выгнання Свяшчэннай Лігай — у Папскай вобласці (за выключэннем 1797—1814). З 1860 у складзе аб'яднанай Італіі.

Помнікі

Маўзалей Тэадорыха

Равена багата помнікамі раннехрысціянскай і візантыйскай архітэктуры і першым чынам манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. У 1996 годзе ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА былі ўключаны наступныя аб'екты:

  • маўзалей Галы Плацыдзіі (каля 440 года);
  • баптыстэрый праваслаўных (сярэдзіна V стагоддзя);
  • баптыстэрый арыян;
  • базіліка Сант-Апалінарэ Нуова (пачатак VI стагоддзя);
  • базіліка Сан-Вітале (526547 гады);
  • архіепіскапская капэла (канец V — пачатак VI стагоддзяў);
  • маўзалей Тэадорыха (каля 520 года, па-за гарадскімі сценамі);
  • базіліка Сант-Апалінарэ ін Класэ (549 год, па-за гарадскімі сценамі).

Інтэр'еры большасці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў візантыйскім духу. Захаваліся руіны так званага палаца Тэадорыха (пачатак VI стагоддзя або VIII стагоддзе).

З больш позніх помнікаў найбольшай гісторыка-культурнай вагай маюць:

  • Кафедральны сабор Святога Духу, пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы Урсіянавай базілікі пачатку V стагоддзя.
  • венецыянская крэпасць Бранкалеонэ (XV стагоддзе);
  • францысканская царква Сан-Франчэска, дзе адпявалі паэта Дантэ, які памёр у Равене; яго прах быў пахаваны каля базілікі ў маўзалеі эпохі класіцызму.

Прамысловасць

Нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасць, машынабудаванне, харчовая, абутковая, цэментная, керамічная прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Адрыятычным моры (звязаны з ім суднаходным каналам).

Культурнае жыццё

Дзейнічаюць шматлікія музеі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)