Рацыяналізм (філасофія)

Рацыяналізм (лац.: Ratio) — метад, згодна з якім асновай пазнання і дзеяння людзей з'яўляецца розум. Паколькі інтэлектуальны крытэрый ісціны прымаўся многімі мыслярамі, рацыяналізм не з'яўляецца характэрнай рысай якой-небудзь пэўнай філасофіі; акрамя таго, маюцца адрозненні ў поглядах на месца розуму ў пазнанні ад ўмераных, калі інтэлект прызнаюць галоўным сродкам спасціжэння ісціны нароўні з іншымі, да радыкальных, калі разумнасць лічыцца адзіным істотным крытэрыем. У сучаснай філасофіі ідэі рацыяналізму развівае, напрыклад, Лео Штраўс, які прапануе прымяняць рацыянальны метад мыслення не сам па сабе, а разам з атрыманнем ведаў з дапамогай навадных пытанняў (маеўтыкі). Сярод іншых прадстаўнікоў філасофскага рацыяналізму можна назваць Бенедыкта Спінозу, Готфрыда Лейбніца, Рэнэ Дэкарта, Георга Гегеля і інш. Звычайна рацыяналізм выступае ў якасці супрацьлегласці як ірацыяналізму, так і сенсуализму.[1]

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Кісэль М. А. Судьба старой дилеммы (рационализм и эмпиризм в буржуазной философии XX века). — М.: Мысль, 1974. — 279 с. — 21 000 экз.

Спасылкі