Рысавая папера (ядомая)
Рысавая папера — тонкія аладкі з рысавай мукі, па таўшчыні супастаўныя з паперай. Асноўныя інгрэдыенты: рыс, вада, соль. Часам дадаецца мука з тапіёкі (складаецца амаль цалкам з крухмалу).
Рысавая папера ў сухім выглядзе цвёрдая і крохкая, але калі яе размачыць у вадзе — лёгка згортваецца. Яна выкарыстоўваюцца ў азіяцкіх кухнях часцей за ўсё для заварочвання начынкі. Атрыманую страву часта называюць «спрынг-ролы» або «вясновыя ролы», а ў в’етнамскай кухні — нэмы. Таксама рысавая папера выкарыстоўваецца для ўпакоўкі цукерак як унутраная ядомая абгортка, каб ліпкая цукерка не прыліпала да цэлюлознай паперы.
Спосаб вырабу:
- Рысавыя зярняткі старанна здрабняюць у муку і змешваюць з вадой, у выніку чаго атрымліваецца густы рысавай раствор, па кансістэнцыі блізкі да смятаны.
- Раствор тонкім пластом наносяць на нацягнутую скуру або шчыльную тканіну і вараць парай.
- Пасля зняцця аладкі з варачнага катла, кожны ліст некалькі гадзін прасушваюць, пасля чаго лісты можна пакаваць у пачкі.
У залежнасці ад рамкі тканіны пры варэнні, рысавая папера мае круглую або квадратную форму.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)