Рыу-Гранды-ду-Сул

Рыу-Гранды-ду-Сул (парт.: Rio Grande do Sul) — самы паўднёвы штат Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Порту-Алегры. На поўначы мяжуе са штатам Санта-Катарына, на поўдні — з Уругваем, на ўсходзе па рацэ Уругвай — з Аргенцінай.

Рыу-Гранды-ду-Сул
парт.: Rio Grande do Sul
Герб[d]Сцяг
Герб[d]Сцяг
Краіна Бразілія
ГімнHino Rio-Grandense[d]
СтатусШтат Бразіліі
Уваходзіць уПаўднёвы рэгіён
Уключае• 7 мезарэгіёнаў;
• 35 мікрарэгіёнаў;
• 496 муніцыпалітэтаў
Адміністрацыйны цэнтргорад Порту-Алегры
Найбуйнейшыя гарадыКашыяс-ду-Сул, Пелотас, Каноас
Дата ўтварэння1889
ГубернатарТарсу Жэнру
Віцэ-губернатарБэта Грыл
ВУП (2008)
ВУП на душу насельніцтва
193 500 000 000 R$  (4-й)
17 825 R$ (6-й)
Афіцыйныя мовыпартугальская, часткова партуньёл, нямецкая, італьянская
Насельніцтва (2008)10 914 128 чалавек
Шчыльнасць38,7 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны складбразільцы (белыя — 82,3 %, парду — 11,4 %, негры — 5,9 %)
Плошча281 748,538 км²
(9-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1410 м
Рыу-Гранды-ду-Сул на карце
Рыу-Гранды-ду-Сул, карце
Часавы поясUTC-3
Код ISO 3166-2BR-RS
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыу-Гранды-ду-Сул займае чацвёртае месца ў Бразіліі па аб’ёме ВУП, саступаючы па гэтым паказчыку толькі штатам Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Мінас-Жэрайс, пятае месца па колькасці насельніцтва і дзеліць чацвёртае і пятае месцы індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу са штатам Рыа-дэ-Жанэйра

Рыу-Гранды-ду-Сул адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Бразіліі. Менавіта гэты штат стаў асноўнай арэнай Рэвалюцыі Фарапілья, самай працяглай грамадзянскай вайны ў гісторыі краіны. У значнай ступені насельніцтва штата складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Партугаліі, Італіі, у меншай ступені — Іспаніі, Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама выхадцаў з Афрыкі і Індыі.

Першапачаткова эканоміка Рыу-Гранды-ду-Сул моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, ад гадоўлі буйной рагатай жывёлы. На дадзены момант гэты штат належыць да ліку да прамыслова і камерцыйна развітых рэгіёнаў краіны.

На поўдні штата размешчаны разваліны місіі Сан-Мігел-дас-Місойнс, уключанай у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вядомыя асобы

Спасылкі