Рэйва

Рэйва (яп.: 令和) — цяперашняя эра японскага летазлічэння, 248-я па ліку пачынаючы з эры Тайка[1]. Эра Рэйва пачалася ў Японіі ў дзень, калі новы імператар Японіі — Нарухітаузышоў на трон 1 мая 2019 года ў якасці 126-га імператара, змяніўшы свайго бацьку — імператара Акіхіта, які 30 красавіка 2019 года адрокся ад Хрызантэмавага трона. Такім чынам з 1 студзеня па 30 красавіка 2019 года працягвалася летазлічэнне Хэйсэй, а 1 мая — пачалося летазлічэнне Рэйва[2][3].

Галоўны сакратар Кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга абвяшчае назву новай эры Рэйва (1 красавіка 2019)

Зноскі