Сальваторэ Квазімада
Сальваторэ Квазімада[7] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 1901— 14 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».
Сальваторэ Квазімада | |
---|---|
італ.: Salvatore Quasimodo | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1968[5][1][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Bice Donetti[d] і Maria Cumani Quasimodo[d] |
Дзеці | Alessandro Quasimodo[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, журналіст, літаратурны крытык, крытык |
Кірунак | hermeticism[d] |
Мова твораў | італьянская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Taormina prize[d] (1953) |
salvatorequasimodo.it (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.
Творчасць
У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.
На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[8], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.
Творы
- Acque e terre (1930)
- Oboe sommerso (1932)
- Erato e Apòllìon (1938)
- Poesie (1938)
- Ed è subito sera (1942)
- Con il piede straniero sopra il cuore (1946)
- Giorno dopo giorno (1947)
- La vita non è sogno (1949)
- Il falso e vero verde (1954)
- La terra impareggiabile (1958)
- Il poeta e il politico e altri saggi (1960)
- Dare e avere (1966)
Пераклад на беларускую мову
Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).
Зноскі
Літаратура
- Логіш С. Квазімада // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.