Святы Вацлаў

Святы Вацлаў (святы верны князь Вячаслаў Чэшскі; чэшск.: Václav, лац.: Venceslaus, ням.: Wenzel; каля 907 — 28 верасня 935 ці 936) — чэшскі князь з роду Пржэмысловічаў, святы, ушанаваны як каталікамі, так і праваслаўнымі, патрон Чэхіі. Кіраваў з 924 па 935 або 936 г.

Святы Вацлаў
чэшск.: Svatý Václav
Дата нараджэннякаля 907
Месца нараджэння
Дата смерці28 верасня 935(0935-09-28)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануеццашэрагам хрысціянскіх цэркваў
У лікусвятых
Дзень памяці28 верасня
ЗаступнікЧэхіі
БацькаУраціслаў I[2]
МаціДрагаміра[d]
ДзеціZbraslav[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Бацькам Вацлава быў князь Ураціслаў I (888—921) з першай чэшскай дынастыі Пржэмыславічаў. У пачатку ІХ ст. з Баварыі на тэрыторыю Чэхіі стала пранікаць хрысціянства, а ў 845 г. у Рэгенсбургу 14 чэшскіх князёў прынялі хрост. Але, спрабуючы пазбегнуць нямецкага дамінавання, чэхі ў справах катэхізацыі звярталіся да Візантыі. Ад 863 г. на Маравах (усход Чэхіі) прапаведвалі славянскія асветнікі Кірыл і Мяфодзій. Маці князя Враціслава І Людміла была іх вучаніцай.

Калі ж князь Враціслаў І загінуў у бітве з мадзьярамі, рэгенткай пры непаўналетнім Вацлаве засталася яго маці, княгіня Драгаміра. Яна паходзіла з палабскіх славянаў, родавым цэнтрам якіх быў Бранібор — будучы Брандэнбург. Палабы ў першай палове ІХ ст. заставаліся язычнікамі. І сама Драгаміра ўвасабляла ў Чэхіі паганскую рэакцыю на хрысціянізацыю краю.

Супрацьстаянне скончылася замахам на Людмілу — яна была задушаная прыхільнікамі Драгаміры. У пэўным сэнсе яе лёс мусіў падзяліць і ўнук Вацлаў.

Дасягнуўшы паўналецця, ён працягнуў актыўную палітыку хрысціянізацыі Чэхіі. Гэта вяло да ўзмацнення залежнасці Чэхіі ад нямецкага біскупата. І частка чэшскай эліты паставіла на Баляслава, малодшага брата Вацлава, выхаванага пад уплывам маці-язычніцы.

У 935 (або 936) годзе Вацлаў быў забіты ў царкве на загад Баляслава.

Ушанаванне

Святы Вацлаў у Бібліі Веліслава

Вацлаў карыстаўся вялікай любоўю свайго народа, і пасля смерці ён быў кананізаваны Царквой і стаў нябесным заступнікам Чэхіі. Кананізавалі Вацлава як мучаніка.

Капліца-пахавальня святога Вацлава ў Саборы Святога Віта ў Празе адразу стала і застаецца аб’ектам паломніцтва. Яго рэшткі, шлем, меч і латы шануюцца як нацыянальная святыня. Дзень гібелі Святога Вацлава адзначаецца ў Чэхіі на дзяржаўным узроўні.

Статуя князя Вацлава на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Ёзэф Вацлаў Мысльбек.

Імем Святога Вацлава ў 1848 годзе, годзе рэвалюцыйных пераўтварэнняў, па прапанове дзеячаў-асветнікаў чэшскага нацыянальнага адраджэння была названая вялікая плошча ў Новым Месце Прагі; 1912 на ёй усталяваны помнік князю працы Ёзэфа Місльбека (раней, у 1848-79 гадах, на плошчы стаяла статуя барочнага скульптара Бендля XVII стагоддзя, якая зараз перанесена ў Вышаград).

Цікавыя факты

Падчас рэстаўрацыйных работ у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку насупраць сцяны, дзе былі адкрыты партрэты Барыса і Глеба, была таксама знойдзена рэдкая выява святога Вацлава Чэшскага. Полацкая фрэска — адзіная выява чэшскага святога ў праваслаўных храмах на тэрыторыі былой Русі[3][4].

Зноскі

  • Сенсацыя: падчас рэстаўрацыі адкрылі фрэскі часоў Еўфрасінні Полацкай
  • Новыя адкрыцці ў Спаса-Праабражэнскім храме (руск.)
  • Літаратура

    • Вацлав Святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)