Смык беларускі

паэтычны зборнік Францішка Багушэвіча

«Смык белару́скі» — паэтычны зборнік[uk] Францішка Багушэвіча, выдадзены ў 1894 годзе ў Познані пад новым псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава».

Смык беларускі
АўтарФранцішак Багушэвіч
Мова арыгіналабеларуская
Дата першай публікацыі1894
Асобнае выданне1894
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Крытыка

«Смык беларускі» вяршыня развіцця беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя разам с «Дудкай беларускай». Дзеля адраджэння беларускай літаратуры і нацыянальнай свядомасці Францішак Багушэвіч на схіле 19 стагоддзя зрабіў тое, што і ў чэшскай — геніяльны містыфікатар Вацлаў Ганка сваім «Краледворскім рукапісам». Багушэвіч «жадаў уталіць духоўны голад народа, які чакаў свайго першага хлеба»[1].

Прадмова да зборніка

Зборнік «Смык беларускі» адкрываецца прадмовай, у якой аўтар назваўся Сымонам Рэўкам з-пад Барысава, згадвае «ксёнжачкі… якогась пана Марцінкевіча» і «перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі». Напісаны яны нашай мовай, «але ўсе як бы смеючыся з нашага брата». Ёсць шмат друкаваных песняў народа, толькі «песні ўсе тыя не надта… харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць».

Аўтар асуджае імкненне сучаснікаў да матэрыяльных набыткаў, калі яны становяцца сэнсам жыцця. У канцы Прадмовы аўтар выказвае спадзяванне, што загучыць беларускі паэтычны аркестр: «Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжацца завецца струмантам якім; вот я і назваў яе „Смык“. Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе[2], а там была „Дудка“ — вот і мы зробім музыку…»[3]

Вершы

Зборнік складаецца з наступных вершаў: «Смык», «Панская ласка», «Афяра», «Скацінная апека», «Балада», «Жыдок», «Не ўсім адна смерць», «Не цурайся», «Панскае ігрышча», «Адказ Юрцы на „Панскае ігрышча“», «Свая зямля», «Свіння і жалуды» і песень «Удава», «Гора», «Песня»(«Аж смяялася сарока»), «Сватаны», «Сватаная», «Песня»(«Чаго бяжыш, мужычок»), «Песня»(«Гарцуй, танцуй, пане»), «Калыханка», «Песня» («Весяліся, рві з капыта»), «Хмаркі».

Зноскі