Старшыня Урада Іспаніі

Старшыня Урада (ісп.: Presidente del Gobierno) — кіраўнік Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам Дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага Парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём.

Старшыня ўрада Іспаніі
Presidente del Gobierno de España

Пасаду займае
Педра Санчэс
з 21 чэрвеня 2018
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыяПалац Манклоа
Прызначаеццакароль Іспаніі
Пасада з’явілася1820
Першы на пасадзеФрансіска Марцінес дэ ла Роса
Сайтlamoncloa.gob.es

У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе.

Выбары

Выбары Старшыні Урада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі Генеральных Картэсаў. Адразу пасля выбараў у Парламент, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца Каралём на пост Старшыні Урада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні Урада прызначаецца Каралём па прадстаўленні Старшыні Урада.

Уступленне на пасаду

Пасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды Караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці Караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы Старшыня Урада прамаўляе клятву:

«Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros»

Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні Урада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, асноўны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні Савета Міністраў»

Старшыні Урада Іспаніі (з 1977 да нашых дзён)

ЛегіслатураПачатковая датаКанчатковая датаІмяПартыя
Устаноўчая15 чэрвеня 19771 сакавіка 1979Адольфа Суарэс ГансалесUCD
I1 сакавіка 197928 кастрычніка 1982Адольфа Суарэс Гансалес
Леапольда Кальва-Сатэла і Бустэла
UCD
II28 кастрычніка 198222 чэрвеня 1986Феліпэ Гансалес МаркесPSOE
III22 чэрвеня 198629 кастрычніка 1989Феліпэ Гансалес МаркесPSOE
IV29 кастрычніка 19896 чэрвеня 1993Феліпэ Гансалес МаркесPSOE
V6 чэрвеня 19933 сакавіка 1996Феліпэ Гансалес МаркесPSOE
VI3 сакавіка 199612 сакавіка 2000Хасэ Марыя Аснар ЛопесPP
VII12 сакавіка 200014 сакавіка 2004Хасэ Марыя Аснар ЛопесPP
VIII14 сакавіка 200421 снежня 2011Хасэ Луіс Радрыгес СапатэраPSOE
IX21 снежня 20111 чэрвеня 2018Марыяна Рахой ГаліPP
XI1 чэрвеня 2018н.ч.Педра СанчэсPSOE

Гл. таксама

Спасылкі