Сумчаты д’ябал[1] (Sarcophilus laniarius; стар. Sarcophilus harrisii (Boitard, 1841)) — млекакормячае сямейства драпежных сумчатых; адзіны сучасны від роду Sarcophilus.
Назва
Яго чорная афарбоўка, велізарная пашча з вострымі зубамі, начныя крыкі і люты нораў далі першым еўрапейскім пасяленцам падставу назваць гэтага драпежніка «д’яблам».
Апісанне
Сумчаты д’ябал — самы буйны з сучасных сумчатых драпежнікаў. Каржакаватая жывёла памерам з невялікага сабаку, аднак, з цяжкім целаскладам і цёмнай афарбоўкай больш нагадвае мініяцюрнага мядзведзя. Даўжыня яго цела 50-80 см, хваста — 23-30 см. Памеры цела залежаць ад узросту, месцажыхарства і харчавання. Самцы буйнейшыя за самак. Буйныя самцы важаць да 12 кг пры вышыні ў карку да 30 см.
Зноскі