Сусветная метэаралагічная арганізацыя

Сусве́тная метэаралагі́чная арганіза́цыя[3] (СМА[3], англ.: World Meteorological Organization, WMO, фр.: Organisation météorologique mondiale, OMM) — спецыялізаваная міжурадавая ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне метэаралогіі. Заснавана ў 1947 годзе. З’яўляецца кампетэнтным органам ААН па пытаннях назірання за станам атмасферы Зямлі і яе ўзаемадзеяння з акіянамі. Штаб-кватэра СМА знаходзіцца ў Жэневе, Швейцарыя. Беларусь з’яўляецца членам арганізацыі з 1948 года.

Сусветная Метэаралагічная Арганізацыя

World Meteorological Organization
Organisation météorologique mondiale
Organización Meteorológica Mundial
世界气象组织

المنظمة العالمية للأرصاد الجوية
Краіна
Штаб-кватэраСцяг Швейцарыі Жэнева, Швейцарыя
Тып арганізацыіМіжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовыанглійская, іспанская, руская, французская, кітайская, арабская
Кіраўнікі
ПрэзідэнтГерхард Адрыян[1]
 ГДР
Генеральны сакратарПеттэр Таалас[2]
 Фінляндыя
Заснаванне
Заснавана1950
Матчыная арганізацыяАрганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у189 членаў
Узнагароды
wmo.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У дзень уступлення ў сілу Канвенцыі аб заснаванні СМА, 23 сакавіка, адзначаецца Сусветны метэаралагічны дзень.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Сусве́тная метэаралагі́чная арганіза́цыя (СМА) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Морина О. М., Дербенцева А. М., Морин В. А. Метеорология и климатология: учебное пособие — Хабаровск: Изд-во Тихоокеан. гос. ун-та, 2013. — 68 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-7389-1275-7. (руск.)

Спасылкі