Сухое малако

Сухое малако — растваральны парашок, які атрымліваецца высушваннем нармалізаванага пастэрызаванага каровінага малака. Звычайна разводзіцца ў цёплай вадзе і ўжываецца ў якасці напою, пры гэтым захоўвае шматлікія карысныя ўласцівасці свежага пастэрызаванага малака. Мае шырокае прымяненне ў кулінарыі. Уваходзіць у склад шматлікіх відаў дзіцячых малочных сумесяў.

Сухое малако

Класіфікацыя

Сухое малако бывае суцэльным ці абястлушчаным. Гэтыя дзве разнавіднасці сухога малака адрозніваюцца працэнтным утрыманнем рэчываў.

СуцэльнаеАбястлушчанае
Тлушчы (%)251
Бялкі (%)25,536
Малочны цукар (%)36,552
Мінеральныя рэчывы (%)96
Вільготнасць (%)45
Каларыйнасць на 100 гр.2300 кДж (549,3 кал)1567 кДж (373 кал)

Тэрмін захоўвання сухога суцэльнага малака менш чым абястлушчанага, так як тлушчы схільныя да псавання - з'ялчэння. Яно павінна захоўвацца пры тэмпературы ад 0 да 10 °C і адноснай вільготнасці паветра не вышэй 85% да 8 месяцаў з дня выпрацоўкі.

Спасылкі