Сэндзі (ураган)

Ураган «Сэндзі» (англ.: Sandy) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў канцы сезона 2012 года і закрануў Ямайку, Кубу, Багамскія астравы, Гаіці і ўзбярэжжа Фларыды. У наш час бушуе на ўсходнім узбярэжжы ЗША і Канады. У 2012 годзе гэта 18-ы трапічны цыклон, які атрымаў уласнае імя, і дзясяты такі цыклон у Атлантыцы. Ён узнік 22 кастрычніка і за 6 гадзін ператварыўся ў трапічны шторм. Затым ён стаў павольна прасоўвацца на поўнач да Вялікіх Антыльскіх астравоў, працягваючы набіраць сілу.

Ураган Сэндзі
катэгорыя 2 ўраган (SSHWS/NWS)

Ураган Сэндзі 29 кастрычніка 2012 года
Сфармаваўся 22 кастрычніка 2012
ціск 951 mbar (hPa); 28.08 inHg
Загінулых Каля 77
Вобласць пацярпелых Ямайка, Гаіці, Куба, Багамскія астравы, Фларыда

Гісторыя развіцця падзей

24 кастрычніка ён дасягнуў магутнасці ўрагану, незадоўга да гэтага абрынуўшыся на Ямайку. На наступны дзень Сэндзі дасягнуў Кубы, яго сіла ўзрасла да 2. Да вечара 25 кастрычніка яна зноў звалілася да 1, і раніцай 26 кастрычніка ўраган уступіў на тэрыторыю Багамскіх астравоў. Агулам ахвярамі ўрагану сталі сама меней 69 чалавек у Карыбскім рэгіёне і на Багамах. Затым ураган саслабеў да трапічнага шторму, але раніцай 27 кастрычніка зноў набраў сілу па шкале ўраганаў Сафіра — Сімпсана, да 1 ступені, якую захоўвае да цяперашняга часу.

29 кастрычніка прэзідэнт ЗША Барак Абама ў прамым эфіры заклікаў амерыканцаў сур’ёзна падрыхтавацца да пагрозы, якую можа несці ўраган Сэндзі.[1]

30 кастрычніка — набліжаючыся да тэрыторыі ЗША ўраган дасягнуў максімальнай магутнасці і ператварыўся ў супершторм, парывы спадарожных вятроў дасягалі 150 км/г.[2][3]

Па прагнозах метэаролагаў, 30 кастрычніка ўраган злучыцца з халодным штармавым ветрам з захаду краіны і істотна ўзмоцніцца. Ураган таксама супадзе па часе з поўняй, падчас якой адбудзецца прыліў.[4] Аднак дасягнуўшы ўзбярэжжа, ураган некалькі страціць у магутнасці. З 30 кастрычніка ён будзе класіфікавацца як трапічны шторм, хоць усё роўна застанецца небяспечным.[5]

Зламаны кран у Манхэтэне
Іст-Рывер, 11:00 29 кастрычніка
Зламаныя дрэвы на 101 Street, Верхні Вест-Сайд)
Зачыненая падчас урагану станцыя метро «Таймс-Сквер»

Папярэднія наступствы ўрагану

  • На Багамах зачыніліся школы, офісы, аэрапорты і масты [6]
  • 28-29 кастрычніка
    • З вечара 28 кастрычніка ў Нью-Ёрку спыняюць працу метро, аўтобусы і цягнікі [7]
    • Часткова прыпынена праца фондавай біржы ў Нью-Ёрку [8]
    • Нью-Ёркская таварная біржа (NYMEX) будзе праводзіць гандаль у электронным рэжыме [8]
    • Зачынена на суткі Штаб-кватэра ААН [8]
    • Адмена авіярэйсаў з Нью-Ёрка, Вашынгтона і Філадэльфіі [9]
  • Надзвычайнае становішча абвешчана ў Мэрылендзе, Нью-Ёрку, Пенсільваніі, Вірджыніі, федэральнай акрузе Калумбія і прыбярэжных раёнах Паўночнай Караліны
  • У штаце Дэлавэр абвешчана абавязковая эвакуацыя 50 тысяч жыхароў прыбярэжных раёнаў
  • 29 кастрычніка 2012 года ва ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны ад урагану «Сэндзі» затануў легендарны парусны карабель Bounty. 14 з 16 членаў экіпажа атрымалася выратавацца за 5 гадзін да гібелі судна,[10] адзін член экіпажа знойдзены ў стане непрытомнасці і дастаўлены ў бальніцу. Пошукі капітана судна працягваюцца.
  • 29 кастрычніка каля дзевяці гадзін вечара ў Таронта (Канада), абломкам знака была забіта жанчына[11].
  • 30 кастрычніка, Нью-Ёрк
    • Затоплена 7 тунэляў метро, востраў Манхэтэн цалкам адрэзаны ад мацерыка
    • Згарэла 50 будынкаў у раёне Квінс [12]
    • На падстанцыі кампаніі Consolidated Edison адбыўся выбух, каля 250-ці тысяч чалавек засталіся без святла [13]
    • На АЭС «Найн-Майл-Пойнт» адбылося прыпыненне рэактара [14]
    • Эвакуіравана клініка Нью-Ёркскага Ўніверсітэта [15]
    • Ураган вынес на набярэжную Статэн-Айленда 50-мятровы танкер [16]
  • 30 кастрычніка, Нью-Джэрсі
    • У выніку прарыву плаціны затоплены гарады Муначы, Літл-Феры і Карлштад [17]
    • З-за выхаду з ладу чатырох з шасці цыркуляцыйных помпаў спынены адзін з рэактараў АЭС Salem 1 [18]
Ахвяры паводле месцазнаходжання[20][21][22]
МясцовасцьСмерціЗгінулі
Куба110
 Гаіці4412
ЗША180
Канада10
Дамініканская Рэспубліка00
Ямайка10
Багамы10
 Пуэрта-Рыка10
Усяго7712

Зноскі

Спасылкі