Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Троцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 8,7 тыс. км². Сталіца — горад Трокі.

Троцкі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
СтаростыСтаросты троцкія
Насельніцтвагл. Дэмаграфія
Плошча8,7 тыс.
Троцкі павет на карце
Час існавання15071795

Гарады і мястэчкі: Аліта, Араны, Высокі Двор, Ганусішкі, Еўе, Жодзішкі, Жослі, Жыжморы, Мерач, Пералая, Самілішкі, Сімна, Стаклішкі[1].

Гісторыя

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Утварыўся ў 1413 разам з Троцкім ваяводствам як рэгіён, непасрэдна падпарадкаваны ваяводу троцкаму. У склад павету ўваходзілі Аліцкая, Алькеніцкая, Астрынская, Беліцкая, Бірштанская, Васіліская, Высакадворская, Дарсуніская, Доўгаўская, Дубіцкая, Жалудоцкая, Жыжморская, Збланская, Здзецельская, Каняўская, Ляпунская, Мерацкая, Моўчадская, Навадворская, Неманойцкая, Оская, Гіяпорцкая, Перавальская, Пералайская, Пераломская, Пунская, Радунская, Саміліская, Стакліская, Стравінніцкая, 2 Троцкія, Эйшыская воласці (паветы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) некаторыя заходнія воласці перайшлі ў склад Ковенскага павета, паўднёвыя — у склад Лідскага і Гарадзенскага паветаў.

У 1791 з паўднёвай часткі Троцкага вылучыўся Мерацкі павет, да Троччыны далучылася Гегужынская і Чабіская парафіі са складу Віленскага павета. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) павет спыніў сваё існаванне, яго тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Дэмаграфія

Павятовая[крыніца?] харугва, XVI ст.

У канцы XVIII стагоддзя налічваў 8154 дымоў[2].

Геаграфія

Ахопліваў землі на левабярэжжы сярэдняга цячэння Віліі, на левабярэжжы Мерачы, у сярэдняга цячэння Нёмана, вярхоўя Шашупе.

У склад Троцкага павета ўваходзіла тэрыторыя Троцкага гродавага, Алькеніцкага, Жыжморскага, Лаздзейскага, Мерацкага і Неманойцкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Зноскі

Літаратура