Трыдэнцкі сабор

Трыдэ́нцкі сабо́р — XIX Усяленскі сабор, які адкрыўся 13 снежня 1545 года ў Трэнта (лац.: Tridentum) па ініцыятыве Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 снежня 1563 года, ў пантыфікат Пія IV. Быў адным з найважнейшых сабораў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, так як ён збіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху.

Трыдэнцкі сабор

На саборы, акрамя іншага, адбылося пацвярджэнне Нікейскага сімвала веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцце другакананічных кніг ў Біблію і Трыдэнцкага катэхізіса. Вялікае месца было нададзена сакрамэнту еўхарыстыі. Усяго было прынята 16 дагматычных пастаноў, якія пакрылі большую частку каталіцкай дактрыны. Колькасць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сесіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолагі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Былі таксама запрошаныя пратэстанцкія багасловы, але яны адмовіліся прыняць удзел ў дэбатах.

Разгледжаная канцэпцыяСесіяДатаКанонаўПастаноў
Свяшчэннае пісанне48 красавіка 1546няма1
Першародны грэх57 чэрвеня 154654
Боская ласка613 студзеня 15473316
Сакраманты73 сакавіка 1547131
Хрышчэнне73 сакавіка 154714няма
Канфірмацыя73 сакавіка 15473няма
Еўхарыстыя1311 кастрычніка 1551118
Пакаянне1415 лістапада 15511515
Сабораванне144 лістапада 155143
Еўхарыстыя2116 чэрвеня 156243
тое ж229 верасня 156294
Манаскія ордэны2315 ліпеня 156383
Шлюб2411 лістапада 1563121
Чысцец254 снежня 1563няма1
Культ святых254 снежня 1563няма3
Індульгенцыі254 снежня 1563няма1

Пастановы сабора былі пацверджаны 26 студзеня 1564 года ў буле «Benedictus Deus».

Спасылкі