Трыумфальная арка

Трыумфальная арка — архітэктурны помнік, які складаецца з вялікіх порцікаў. Трыумфальныя аркі ўладкоўваюцца пры ўваходзе ў гарады, у канцы вуліц, на мастах, на вялікіх дарогах у гонар пераможцаў ці ў памяць важных падзей.

Трыумфальная арка Ціта (81 год)

Віды

Могуць быць часовымі (часцей за ўсё драўлянымі) ці сталымі (з каменя, цэглы, бетону). Маюць адзін, тры ці пяць пралётаў, перакрытыя паўцыліндрычнымі скляпеннямі, завяршаюцца антаблементам і атыкам, упрыгожваюцца статуямі, рэльефамі (барэльефамі і гарэльефамі) і памятнымі надпісамі.

Галерэя

Літаратура