Тэст на веданне японскай мовы

Тэст на веданне японскай мовы (яп.: 日本語能力試験 Nihongo Nōryoku Shiken) — экзамен па вызначэнню ўзроўня валодання японскай мовай[1]. Праводзіцца ён сярод асоб, для якіх японская мова не з’яўляецца роднай. Экзамен праходзіць штогод у адзін і той ж дзень ва ўсіх краінах-удзельніцах, за выняткам краін Усходняй Азіі, дзе ён праводзіцца двойчы ў год. У выпадку паспяховай здачы экзамена, суіскальніку выдаецца сертыфікат міжнароднага ўзору, які прымаецца большасцю японскіх арганізацый, за выняткам вучэбных устаноў. На тэрыторыі Японіі экзамен праводзіць Японская асацыяцыя садзейнічання міжнароднай адукацыі, а за яе межамі — Японскі фонд. Летні экзамен праходзіць у першую нядзелю ліпеня, а зімні — у першую нядзелю снежня.

Узор сертыфіката Nihongo Nōryoku Shiken (першы ўзровень)

Экзамен уяўляе сабой стандартызаваны тэст і змяшчае пяць узроўняў складанасці, сярод якіх суіскальнік можа выбраць найбольш адпаведны яго магчымасцям. Пяты ўзровень, самы лёгкі, патрабуе ведання нязначнай колькасці лексічных адзінак, умення чытаць простыя сказы, у той час як першы, найбольш цяжкі, патрабуе свабоднага валодання мовай[2]

Гісторыя

Nihongo Nōryoku Shiken быў уведзены у 1984 годзе ў адказ на запатрабаванне замежных грамадзян у афіцыйным пацвярджэнні сваіх ведаў. У першым тэсціраванні ўдзельнічала каля 7000 чалавек. Да 2003 года для працы ў японскіх вучэбных установах патрабаваўся сертыфікат «Nihongo Nōryoku Shiken», аднак з 2003 года яны прымаюць толькі вынікі спецыялізаванага экзамену — «Nihongo Nōryoku Shiken». З 2009 года экзамен праходзіць два разы ў год: узімку і ўлетку, але ўлетку толькі для 1-га, 2-га і 3-га ўзроўняў у краінах Усходняй Азіі. У 2010 годзе з-за вялікай розніцы між 3-м і 2-м узроўнем увялі дадатковы прамежкавы ўзровень і ўсяго узроўняў стала пяць[3].

Змест экзамену рэгламентуецца Спецыфікаціяй зместу экзамена (яп.: 出題基準 Сюцудай кідзюн), упершыню апублікаванай ў 1994 годзе і часткова перагледжанай у 2002 годзе. Дадзены дакумент, за выняткам англамоўнага уступу, напісаны цалкам на японскай мове і змяшчае спісы слоў, іерогліфаў, выражэнняў і граматыкі для кожнага ўзроўню экзамену. Згодна Спецыфікацыі, экзамен праходзіць у форме тэста, у якім суіскальніку неабходна толькі выбраць адзін варыянт з некалькіх магчымых, пісаць штосьці на японскай мове ад суіскальніка не патрабуецца.

Незалежна ад узроўня экзамен складаецца з трох частак: лексіка і іерагліфіка, аўдзіраванне і разуменне, чытанне і разуменне — граматыка. Максімальны лік балаў фіксаваны, адрозніваецца толькі час, неабходны на кожны раздзел.

Лексіка і іерагліфіка

У дадзеную частку экзамену ўваходзіць у сярэднім 35-45 пытанняў, у якіх ад суіскальніка патрабуецца акрэсліць верны іерогліф, выбрать адпаведны запіс катаканай ці хіраганай, а таксама падабраць найболей прыдатнае слова для дадзенага сказу.

Складаецца з дзвюх частак, у адной з якіх суіскальніку пры адказе на кожнае пытанне неабходна выбраць верную карцінку з чатырох прапанаваных, выкарыстоўваючы інфармацыю, атрыманую з дыялогу, запіс якога гучыць падчас экзамену. Другая частка аналагічная першай, за выняткам таго, што карцінкі адсутнічаюць, а варыянты адказаў зачытваюцца разам з дыялогам. Запіс з заданнямі гучыць адзін раз і ні пры якіх акалічнасцях не можа быць вернуты да папярэдніх пытанняў.

Чытанне і разуменне — граматыка

Змяшчае 20-30 пытанняў па граматыцы японскай мовы і такі ж лік пытанняў, заснаваных на разуменні сказаў і тэкстаў. Сюды могуць уваходзіць заданні, дзе патрабуецца запоўніць прабелы ў дыялогу, ці адказаць на пытанні, звязаныя са зместам.

Арганізацыя экзамену

У 2017 годзе горад Мінск быў афіцыйна ўключаны ў спіс гарадоў, дзе праводзіцца «Nihongo Nōryoku Shiken». Арганізатарам правядзення экзамену ў Мінску з’яўляецца Арганізацыйны камітэт па правядзенні «Nihongo Nōryoku Shiken» у Беларусі, і рэалізацыя праекта ажыццяўляецца пры падтрымцы Асацыяцыі выкладчыкаў японскай мовы Беларусі. У дадзены момант у Мінску экзамен «Nihongo Nōryoku Shiken» праводзіцца адзін раз у год, у першую нядзелю ліпеня.

На экзамене кожнаму суіскальніку адводзіцца персанальнае месца, адзначанае нумарам, які супадае з нумарам яго ваўчара. У час экзамену пры сабе можна мець толькі два алоўкі для запаўнення экзаменацыйных анкет і аркуш.

Вынікі экзамена рассылаюцца па пошце. Вынікі зімняга экзамена звычайна даходзяць да суіскальнікаў у канцы лютага — пачатку сакавіка наступнага года, летняга — у кастрычніку. Таксама аб выніках можна даведацца анлайн на афіцыйным сайце экзамена прыкладна праз два месяцы, увёўшы свой рэгістрацыйны нумар і пароль, які быў у ваўчары.

Вынікі

ГодУзровеньУ ЯпонііПа-за Японіі
Пададзена заявакПрыйшло на экзаменМінулае (%)Пададзена заявакПрыйшло на экзаменМінулае (%)
2007[4]1級47 76142 92314 338 (33,4 %)135 616110 93728 550 (25,7 %)
2級34 78231 80511 884 (37,4 %)186 226152 19840 975 (26,9 %)
3級16 80815 7108 664 (55,1 %)143 252113 52653 806 (47,4 %)
4級3 9083 3832 332 (68,9 %)64 12753 47627 767 (51,9 %)
2008[5]1級52 99246 95318 454 (39,3 %)138 131116 27138 988 (33,5 %)
2級41 92438 04016 289 (42,8 %)187 482157 14258 124 (37,0 %)
3級22 01620 35113 304 (65,4 %)147 435120 56969 605 (57,7 %)
4級4 5243 9032 765 (70,8 %)65 87755 82831 227 (55,9 %)
2009-1[6]1級29 27426 57811 738 (44,2 %)103 34987 10428 230 (32,4 %)
2級26 43724 7939 279 (37,4 %)130 753110 26627 543 (25,0 %)
2009-2[7]1級46 64841 99812 293 (29,3 %)137 708114 72526 427 (23,0 %)
2級36 52833 80712 462 (36,9 %)176 628147 32841 488 (28,2 %)
3級17 70316 6759 360 (56,1 %)131 733108 86751 903 (47,7 %)
4級3 2122 9322 155 (73,5 %)61 99553 04129 529 (55,7 %)
2010-1[8]N126 22523 6949 651 (40,7 %)73 86362 93819 402 (30,8 %)
N224 73823 12613 768 (59,5 %)87 88974 87432 530 (43,4 %)
N36 9476 2803 051 (48,6 %)42 22732 10012 574 (39,2 %)
2010-2[9]N140 04136 81012 774 (34,7 %)100 68987 76325 781 (29,4 %)
N227 94726 02011 679 (44,9 %)106 40291 99630 460 (33,1 %)
N38 3637 6653 501 (45,7 %)56 23645 90618 883 (41,1 %)
N47 7647 3173 716 (50,8 %)48 61341 48419 235 (46,4 %)
N52 0651 8701 458(78,0 %)43 67638 12822 846 (59,9 %)
2011-1[10]N124 71622 7826 546 (28,7 %)89 74476 99120 519(26,7 %)
N219 20317 9579 057 (50,4 %)92 01579 71630 216 (37,9 %)
N35 6425 2112 511 (48,2 %)36 84129 50713 230 (44,8 %)
N43 6433 3581 431 (42,6 %)19 01015 4535 802 (37,5 %)
N5716649464 (71,5 %)12 34610 5106 108 (58,1 %)
2011-2[11]N136 42633 46011 849 (35,4 %)100 87388 51427 452 (31,0 %)
N222 87521 2968 695 (40,8 %)94 53882 94428 679 (34,6 %)
N38 1497 5803 073 (40,5 %)49 91741 65516 576 (39,8 %)
N47 0086 5963 083 (46,7 %)38 88833 40214 722 (44,1 %)
N51 6031 4811 045 (78,0 %)33 24529 15916 986 (58,3 %)

Зноскі

Спасылкі