Убсунурская катлавіна

Убсуну́рская катлавіна (басейн Убсу-Нур) — водны басейн возера Убсу-Нур, самы паўночны буйны замкнёны водны басейн у Цэнтральнай Азіі. Тэрыторыя басейна ўваходзіць у склад Манголіі (раён возера Убсу-Нур) і Расіі (запаведнік «Убсунурская катлавіна»). З’яўляецца прыродаахоўнай зонай у абедзвюх краінах. Агульная плошча аб’ектаў аховы прыроды ва Убсунурскай катлавіне складае 1068853 га.

Убсунурская катлавіна*
Uvs Nuur Basin**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Здымак басейна Убсу-Нур са спадарожніка LandSat-7 08-08-2002
Здымак са спадарожніка
Краіна Манголія,
 Расія
ТыпПрыродны
Крытэрыіix, x
Спасылка769
Рэгіён***Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне2003  (27 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Убсунурская катлавіна ўяўляе сабой паўночную частку катлавіны Вялікіх азёр, аддзеленую ад яе паўднёвай (вялікай) часткі адносна нізкім хрыбтом Хан-Хухійн-Нуруу (максімальная вышыня 2928 м над узроўнем мора) і яго заходнім працягам — хрыбтом Тагтохын-Шыл (максімальная вышыня 2357 м над узроўнем мора).

Працягласць Убсунурскай катлавіны з поўначы на поўдзень — 160 км, з захаду на ўсход — 600 км.

Раней Убсунурская катлавіна знаходзілася цалкам у складзе Манголіі, пакуль у 1932 годзе не было падпісана пагадненне паміж Мангольскай Народнай Рэспублікай і Тувінскай Народнай Рэспублікай, згодна з якім паўночная частка Убсунурскай катлавіны перадавалася Тыве.