Уварванне Ірака ў Кувейт

Уварванне Ірака ў Кувейт — ваенная аперацыя іракскай арміі, якая адзначыла пачатак вайны ў Персідскім заліве. Ірак падаваў гэта як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі[6].

Іракскае ўварванне ў Кувейт
Асноўны канфлікт: Вайна ў Персідскім заліве
Дата24 жніўня 1990
МесцаКувейт
Вынік

перамога Ірака

Праціўнікі
Ірак ІракКувейт Кувейт
Камандуючыя
Ірак Садам Хусейн

Ірак Алі Хасан аль-Маджыд
Ірак Азіз Саліх ан-Нума

Кувейт Джабер III
Сілы бакоў
88 000[1][2]—120 000 вайскоўцаў48 000[3]—65 500[4][5] сілавікоў
Страты
295 забітых4200 забітых

Прадмовы

Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад сусудняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд. долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд. дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены[7]. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі iракскага ўзбярэжжа[8]. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю[9].

Ход аперацыі

У ноч з 1 на 2 жніўня 1990 года 120-тысячная іракская армія пры 350 танках уварвалася ў Кувейт і за суткі ажыццявіла захоп усёй яе тэрыторыі. Кувейцкі войскі, якія не перавышалі 20 тыс. чалавек, аказалі жорсткі супраціў[3]. Шмат хто з салдат у гэты дзень святкавалі 1411-ы Ісламскі Новы год у коле сям’і, таму толькі ў 10 гадзін вечара таго ж дня 35-ю брыгаду арміі Кувейта ўдалося перавесці ў рэжым гатоўнасці[10].

Тым часам пасля васьмі гадзін збораў улады Кувейта адправілі абараняць сталіцу 36 танкаў «Чыфтэн», пры падтрымцы некалькіх дзясяткаў самаходных гармат і бронетранспарцёраў. Першым уступіла ў бой 35-я танкавая брыгада кувейцкіх узброеных сіл пры падтрымцы роты БМП-2 і 155 міліметровых гармат заняло пазіцыю на скрыжаванні шашы №70 і дарогі №6. У 04:30 раніцы кувейтцы сутыкнуліся з войскамі з іракскай рэспубліканскай гвардыі, якая ўжо дасягнула Аль-Джахры. Іракская 17-я браняваная брыгада Хамурапі хутка, але не выконваючы ніякіх мер бяспекі рухалася па кальцавой развязцы з шасцю з’ездамі, не чакаючы супраціву. Іракскія камандзіры нават не далі загад салдатам высадзіцца з грузавікоў[10].

У першай атацы абаронцы, падлучыўшы да баёў паліцыю[5], нават атрымалі некаторую перавагу, але неўзабаве іракцы пачалі іх адціскаць. Да зыходу дня практычна ўся тэрыторыя Кувейта апынулася пад кантролем іракскіх войскаў, хоць асобныя сілы вялі супраціў да 4-га чысла. З 950 нафтавых свідравін у Кувейце іракцы падпалілі каля 600, імі былі пашкоджаны нафтаправоды, помпавыя станцыі, нафтавыя тэрміналы, усе асноўныя нафтаперапрацоўчыя комплексы[11].

Наступствы

На акупаванай тэрыторыі была створана марыянетасная дзяржава Рэспубліка Кувейт. У гэты час дзеючы рэжым збег у Саудаўскую Аравію, дзе ўтварыў урад у выгнанні[12].

Акупацыя Кувейта была з асуджэннем была ўспрынята ва ўсім свеце. 2 жніўня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю № 660, у якой асудзіў іракскае ўварванне і запатрабаваў «неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоў» вывесці ўсе іракскія войскі з Кувейта. Савет Бяспекі ААН заклікаў бакі распачаць «неадкладныя, інтэнсіўныя перамовы»[11].

Аднак афіцыйны Багдад адмовіўся весці якія-небудзь перамовы і праз некаторы час кааліцыя на чале ЗША пачынаюць баявыя дзеянні супраць Ірака.

Зноскі

Спасылкі