Універсітэт Джонса Хопкінса

Універсітэт Джонса Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) — прыватны даследчы ўніверсітэт, заснаваны Джонсам Хопкінсам у горадзе Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША. Філіялы ўніверсітэта размешчаны таксама ў Нанкіне, Кітай, і ў Балонні, Італія[4].

Універсітэт Джонса Хопкінса
Па-англійскуJohns Hopkins University
Дэвізлац.: Veritas vos Liberabit
англ.: The Truth Will Set You Free
руск.: Ісціна зробіць цябе свабодным
Заснаваны ў1876
Тыппрыватны
Мэтавы фонд$ 2,22 млрд.[1] (2010)
ПрэзідэнтРональд Дэніелс
Месца размяшчэння

Балтымар, Мэрыленд, ЗША


39°17′52″ пн. ш. 76°35′26″ з. д.HGЯO
Бакалаўраў4997[2]
Выкладчыкаў3100[3]
Колеры         
          (спартыўная каманда)
Афіцыйны сайтwww.jhu.edu

У 2010 годзе ўніверсітэт Джонса Хопкінса заняў 18-е месца ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5] і 13-е месца ў рэйтынгу THE[6], з ім звязана навуковая і даследчая дзейнасць 36 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія працавалі тут у розны час[7], універсітэт Хопкінса адзін з самых цытуемых у свеце[8].

Універсітэт з'яўляецца заснавальнікам міжнародных навуковых Горданаўскіх канферэнцый.

Гісторыя

Адкрыццё ўніверсітэта адбылося 22 лютага 1876 года з інаўгурацыі яго першага прэзідэнта, Даніэля Койта Гілмана. Гэта падзея была прымеркавана да 100-гадовага юбілею ўтварэння Злучаных Штатаў і да дня нараджэння першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Зноскі

Спасылкі