Уэйн Брыдж

англійскі футбаліст

Уэйн Брыдж (англ.: Wayne Bridge; нар. 5 жніўня 1980) — англійскі футбаліст, абаронца. За нацыянальную зборную Англіі правёў 36 матчаў і толькі ў адным з іх адзначыўся голам. Вядомы ў першую чаргу па выступах за «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці».

Футбол
Уэйн Брыдж
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся5 жніўня 1980(1980-08-05)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Англія
Рост178 см
Пазіцыялевы абаронца
Маладзёжныя клубы
Англія Оліверз Бэтэры
1996—1998Англія Саўтгемптан
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2003Англія Саўтгемптан151 (2)
2003—2009Англія Чэлсі87 (1)
2006  Англія Фулхэм12 (0)
2009—2013Англія Манчэстэр Сіці42 (0)
2011  Англія Вест Хэм Юнайтэд15 (0)
2012  Англія Сандэрленд8 (0)
2012—2013  Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён37 (3)
2013—2014Англія Рэдынг12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999Англія Англія (да 18)3 (0)
1999—2001Англія Англія (да 21)8 (0)
2002—2009Англія Англія36 (1)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Саўтгемптан»

Брыдж нарадзіўся ў Саўтгемптане, але пераехаў разам з бацькамі ва Уінчэстэр у раннім узросце, аднак сувязі з горадам не парваў. Уэйн з ранніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгемптана». За які і дэбютаваў у 1998 годзе.

«Чэлсі»

У 2003 годзе перайшоў з «Саўтгемптана» ў лонданскі «Чэлсі» і па выніках сезона 2003/04 быў уключаны ў сімвалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнерам клуба Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сезона 2005/06 Уэйн правёў у арэндзе ў «Фулхэме».

У сезоне 2006/07 з прыходам Эшлі Коўла сітуацыя з гульнявой практыкай для Уэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У пачтаку 2007 года Коўл атрымаў траўму, што дазволіла Брыджу замацавацца ў складзе.

«Манчэстэр Сіці»

У студзені 2009 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады. Спачатку гуляў у аснове, але летам 2010 года клуб набыў Аляксандара Каларава, там самым Брыдж страціў месца ў складзе. У студзені 2011 года быў адпраўлены ў арэнды ў «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2010/11. У другой палове 2011 года заставаўся ў складзе «Манчэстэр Сіці», але не гуляў у Прэм’ер-лізе. У студзені 2012 года быў арандаваны «Сандэрлендам» да канца сезона 2011/12, а наступны сезон правёў у арэндзе ў «Брайтан энд Хоўв Альбіён» у Чэмпіёншыпе.

«Рэдынг»

У чэрвені 2013 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Рэдынгам», які па выніках мінулага сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. Згуляўшы за сезон 2013/14 у 12 матчах, у маі 2014 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Нягледзячы на тое, што Брыдж нерэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Уэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Англіі, у тым ліку значыўся ў спісе ігракоў Англіі на двух чэмпіянатах свету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 года, пасля меркаванага рамана паміж яго экс-сяброўкай і капітанам зборнай Англіі Джонам Тэры[4].

Зноскі

  • http://www.transfermarkt.co.uk/wayne-bridge/profil/spieler/3682
  • England's Wayne Bridge withdraws from internationals. BBC.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)