ФК Вест Хэм Юнайтэд

англійскі футбольны клуб

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Вест Хэм Юнайтэд
West Ham United FC.png
Поўная назваWest Ham United Football Club
МянушкіМалатабойцы
Заснаваны1895
ГорадЛондан, Англія
СтадыёнАлімпійскі
Умяшчальнасць: 60 000
Уладальнік1890s holdings[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
2022/2314 месца
Сайтwhufc.com (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

XIX стагоддзе. Раннія гады

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

XX стагоддзе

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 1950-я гады стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненні

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрЛукаш Фаб’янскі1985
2 АбБен Джонсан2000
3 АбАарон Крэсуэл1989
4 АбКурт Зума (капітан)1994
5 АбУладзімір Цоўфал1992
7 ПАДжэймс Уорд-Проўз1994
9 ПАМічэл Антоніа1990
10 ПАЛукас Пакета1997
11 ПАКалвін Філіпс1995
14 НапМахамед Кудус2000
15 АбКанстантынас Маўрапанас1997
17 ПАМаксвел Карнэ1996
Паз.ІмяНар.
18 НапДэні Інгз1992
19 ПАЭдсан Альварэс1997
20 НапДжэрад Боўэн1996
21 АбАнджэла Агбона1988
23 БрАльфонс Арэаля1993
27 АбНаеф Агерд1996
28 ПАТомаш Соўчак1995
33 АбЭмерсан Палміеры1994
37 АбЛуізан2002
45 НапДывін Муваба2004
49 БрДжозеф Ананг2000

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы

Галоўныя трэнеры

  • 1901—1932 Сід Кінг
  • 1932—1950 Чарлі Пэйнтэр
  • 1950—1961 Тэд Фентан
  • 1961—1974 Рон Грынвуд
  • 1974—1989 Джон Лаял
  • 1989—1990 Лоу Макеры
  • 1990—1994 Білі Бондз
  • 1994—2001 Гары Рэднап
  • 2001—2003 Глен Рэдэр
  • 2003—2006 Элан Пардзью
  • 2006—2008 Элан Кэрбышлі
  • 2008—2010 Джанфранка Дзола
  • 2010—2011 Аўрам Грант
  • 2011—2015 Сэм Элардайс
  • 2015—2017 Славен Біліч
  • 2017—2018 Дэвід Моес
  • 2018—2019 Мануэль Пелегрыні
  • з 2019 Дэвід Моес

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)