Уэмблі

«Уэмблі» (англ.: Wembley Stadium; [ˈwɛmbli]), вядомы таксама як Новы Уэмблі (англ.: New Wembley) — футбольны стадыён, размешчаны ў Лондане, Англія. Стадыён быў адкрыты ў 2007 годзе на месцы старога стадыёна «Уэмблі». Стары «Уэмблі», вядомы таксама як Empire Stadium, быў адным з самых вядомых футбольных стадыёнаў свету да моманту яго зносу ў 2003 годзе.

Уэмблі
МесцазнаходжаннеСцяг Англіі Лондан
Закладзены2003
Пабудаваны2007
Адкрыты2007
АрхітэктарFoster and Partners[d][1] і Populous[d][2]
УладальнікWembley National Stadium Ltd[d]
ЗабудоўшчыкMultiplex[d][3]
Хатняя камандаСцяг Англіі Зборная Англіі па футболе
Умяшчальнасць90 000[4]
Памеры поля105 × 69 м
ПакрыццёDesso GrassMaster
Сайтwembleystadium.com (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новы «Уэмблі» месціць 90000 гледачоў і з'яўляецца другім па ўмяшчальнасці стадыёнам у Еўропе. На ім свае дамашнія матчы праводзіць нацыянальная зборная Англіі па футболе. Уладальнікам стадыёна з'яўляецца кіравальная арганізацыя англійскага футбола, Футбольная асацыяцыя Англіі (FA).

Аўтарамі праекту стадыёна сталі кампаніі Foster and Partners і Populous. У параўнанні са старым «Уэмблі», адметнай асаблівасцю якога былі белыя «вежы-двайняты», новы стадыён вядомы сваёй «аркай Уэмблі» вышынёй у 134 м. Гэтая стальная арка з'яўляецца самай доўгай аднапралётнай канструкцыяй даху ў свеце.

Gallery