ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс

англійскі футбольны клуб

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» (англ.: Wolverhampton Wanderers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Вулверхэмптан, Уэст Мідлендс. Першапачаткова клуб называўся «Сент-Люкс», бо яго заснавальнікам быў дырэктар школы Святога Лукі Гары Беркрафт. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. Ганаровым віцэ-прэзідэнтам клуба з’яўляецца легендарны спявак гурта «Led Zeppelin» — Роберт Плант.

Вулверхэмптан Уондэрэрс
Поўная назваWolverhampton Wanderers F.C.
МянушкіWolves (Воўкі), The Wanderers (Вандроўнікі)
Заснаваны1877
ГорадВулверхэмптан, Англія
СтадыёнМуленью
Умяшчальнасць: 30 852
УладальнікFosun International[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
2022/2313 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

Канец XIX стагоддзя

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» быў заснаваны ў 1877 годзе над назвай «Сент-Лю» дырэктарам школы Святога Лукі з Блэйкенгола, у гонар якой і атрымаў сваю назву. Пазней клуб яшчэ некалькі разоў змяняў назву, калі, нарэшце, у 1923 годзе не атрымаў сучасную назву, у гонар гораду, які прадстаўляе. У 1888 годзе клуб прыняў удзел у першым сезоне Футбольнай лігі. Заняўшы трэцяе месца, выйшаў ў фінал Кубка Англіі, дзе саступіў чэмпіёну краіны «Прэстану». На наступны год быў адчынены стадыён «Муленью», на якім каманда гуляе і па сённяшні дзень. А ў 1893 годзе клуб атрымаў свой першы трафей, у фінале кубка Англіі быў пераможаны «Эвертан».

Пачатак XX стагоддзя

У далейшым у клуба пачаліся цяжкія часы, падчас якіх каманда спачатку ўпарта затрымалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы, а потым у 1906 годзе і зусім пакінула вышэйшы дывізіён англійскага футбола. Доўгі час «ваўкі» выступалі не лепшым чынам, аднак, нягледзячы на гнятлівае турнірнае становішча, у 1908 годзе камандзе ўдалося заваяваць свой ​​другі Кубак Англіі. У 1923 годзе «Вулверхэмптан» вылецеў у другі дывізіён, аднак гэта станоўча паўплывала на гульню каманды, і ўжо ў наступным сезоне «ваўкі» здолелі вярнуцца назад. У 1932 годзе, дзякуючы выдатна прадуманай працы кіраўніцтва, клубу ўдалося вярнуцца ў эліту, заваяваўшы прапіску ў вышэйшым дывізіёне. На працягу 1930-х гадоў «Вулверхэмптан» двойчы заваёўваў срэбра ў нацыянальным першынстве і паступова стаў адным з лепшых клубаў Англіі. У 1939 годзе клуб у чарговы раз дайшоў да фіналу Кубка Англіі, але прайграў «Портсмуту» з лікам 4:1.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрЖазэ Са1993
2 АбМэт Доэрці1992
3 АбРаян Аіт-Нуры2001
4 АбСант’яга Буэна1998
5 ПАМарыа Леміна1993
6 ПАБубакар Траарэ2001
7 НапПедру Нету2000
8 ПАЖуан Гоміс2001
11 НапХван Хі Чхан1996
12 НапМатэус Кунья1999
14 НапНаа Леміна2005
15 АбКрэйг Доўсан1990
Паз.ІмяНар.
17 АбУга Буэна2002
20 ПАТомі Дойл2001
21 ПАПабла Сарабія1992
22 АбНелсан Семеду1993
23 АбМакс Кілман (капітан)1997
24 АбТоты Гоміс1999
25 БрДэніел Бентлі1993
27 ПАЖан-Рыкнер Бельгард1998
30 НапЭнса Гансалес2005
40 БрТом Кінг1995
63 НапНейтан Фрэйзер2005

Дасягненні

Спасылкі