Фердынанд I (кароль Абедзвюх Сіцылій)

Фердынанд I (італ.: Ferdinando I; 12 студзеня 1751, Неапаль — 4 студзеня 1825, Неапаль) — кароль Абедзвюх Сіцылій з 1816 года, кароль Неапаля пад імем Фердынанд IV у 17591806 гадах, кароль Сіцыліі пад імем Фердынанд III у 18061816 гадах. Сын караля Іспаніі Карла III і Марыі-Амаліі Саксонскай.

Фердынанд I
Ferdinando I
Сцяг Кароль Неапаля
6 кастрычніка 1759 — 23 студзеня 1799
(пад імем Фердынанд IV)
ПапярэднікКарл VII
ПераемнікПартэнапейская рэспубліка
Сцяг Кароль Сіцыліі
6 кастрычніка 1759 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд III)
ПапярэднікКарл V
Аб'яднана з Неапалем у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг Кароль Неапаля
13 чэрвеня 1799 — 30 сакавіка 1806
(пад імем Фердынанд IV)
ПапярэднікПартэнапейская рэспубліка
ПераемнікЖазеф Банапарт
Сцяг Кароль Неапаля
3 мая 1815 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд IV)
ПапярэднікІаахім Мюрат
Аб'яднана з Сіцыліяй у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг1-ы кароль Абедзвюх Сіцылій
12 снежня 1816 — 4 студзеня 1825
ПераемнікФранцыск I
Нараджэнне12 студзеня 1751(1751-01-12)[1][2][…]
Смерць4 студзеня 1825(1825-01-04)[4][1][…] (73 гады)
Месца пахавання
РодНеапалітанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнніітал.: Ferdinando Antonio Pasquale Giovanni Nepomuceno Serafino Gennaro Benedetto di Borbone
БацькаКарл III
МаціМарыя Амалія Саксонская
ЖонкаМарыя Караліна Аўстрыйская[d][6] і Люсія Мігліачыа[d][6]
ДзеціМарыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская, Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d], Карла Калабрыйскі[d][7], Марыя Ганна[d][7], Францыск I[d], Марыя Крысціна Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Крысціна Амелія[d], Карла Хенара[d][7], Джузэпэ[d][7], Марыя Амалія Неапалітанская[8], Марыя Антонія Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Клацільда[d][7], Марыя Генрыета[d][7], Леапольд[d], Альберта[d][7], Марыя Ізабэла Неапалітанская і Сіцылійская[d][7], unnamed child di Borbone[d][7] і Carlo di Borbone, Principe delle Due Sicilie[d][7]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Дзейнасцьарыстакрат
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary Order of Charles III рыцар ордэна Залатога руна Order of the Most Holy Annunciation ордэн Святых Маўрыкія і Лазара ордэн Святога Януарыя Канстанцінаўскі ордэн Святога Георгія ордэн Святога Фердынанда за заслугі Order of Saint George and Reunion Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Каралеўскі ордэн Абедзвюх Сіцылій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Як палітычны дзеяч знаходзіўся ў цені сваёй энергічнай жонкі Марыі Караліны і яе фаварыта Актана. Прыхільнік вельмі кансерватыўных поглядаў. На яго кіраванне прыйшліся шматлікія войны з Францыяй.

Раннія гады

Прадстаўнік дынастыі Бурбонаў. Бацька Фердынанда, неапалітанскі кароль Карл, атрымаў у спадчыну ў 1759 г. іспанскі трон і адправіўся кіраваць на Пірэнеі, пакінуўшы 8-гадовага хлопчыка ў Неапалі на апеку рэгенцкага савета. Саноўнікі на чале з Бернарда Танучы працягвалі распачатыя яго бацькам ліберальныя рэформы ў рэчышчы асветнага абсалютызму XVIII стагоддзя. Велізарныя сродкі расходаваліся на дабудаванне каралеўскай рэзідэнцыі ў Казерце. Заўзяты аматар палявання, Фердынанд замовіў для сябе будаўніцтва «паляўнічага доміка» на возеры Фузара.

Пасля нараджэння ў 1777 г. спадчынніка прастола ў дзяржаўны савет была дапушчана каралева Марыя Караліна, якая стала пры добразычлівым папушчальніцтве мужа наводзіць там свае парадкі. Танучы быў адпраўлены ў адстаўку, і ў каралеўстве запанавала атмасфера рэакцыі. Чарговае «закручванне гаек» адбылося, калі французскія рэвалюцыянеры адправілі на гільяціну родную сястру каралевы. Неапаль адразу ўступіў у першую антыфранцузскую кааліцыю, а потым і ва ўсе наступныя.

Выгнанне ў Палерма

Прыбыццё ў Неапаль дружалюбных флотаў пад камандаваннем Фёдара Ушакова (расійскага) і Гарацыа Нэльсана (англійскага) падштурхнула караля ў 1798 г. напасці на Рымскую рэспубліку, створаную па вобразу і падабенству Французскай. Аднак у канцы снежня таго ж года французы ўвайшлі ў Неапаль, зрынулі караля і абвясцілі Партэнапейскую рэспубліку. На караблі Нэльсана каралеўскі двор у паніцы бег у Палерма.

У чэрвені 1799 г. рэспубліканцы здаліся на літасць караля і Фердынанд змог вярнуцца ў Неапаль. Нягледзячы на міласцівыя ўмовы здачы, завадатары «бунту» былі пакараны смерцю. У дзяржаве ўсталяваўся паліцэйскі рэжым — да 1806 года, калі напалеонаўская армія ўвайшла ў Неапаль і каралём замест Фердынанда быў абвешчаны Жазеф Банапарт, якога неўзабаве замяніў маршал Мюрат. Каралеўскі двор ізноў шукаў выратавання ў Сіцыліі.

Англійскі пасланец Бентынк пераканаў Фердынанда змякчыць дэспатычны стыль кіравання, выдаліць ад двара Марыю Караліну і яе фаварытаў, прызначыць рэгентам прынца Францыска і нават абмежаваць уладу манарха канстытуцыяй. Марыя Караліна адбыла на радзіму ў Вену. Як толькі да Палерма дайшла вестка пра яе смерць, Фердынанд, забыўшыся пра жалобу, заключыў марганатычны шлюб з палюбоўніцай Лючыяй Мільяча, якая была названа герцагіняй Фларыдыі.

Пасля звяржэння Мюрата і ўварвання аўстрыйцаў састарэлы манарх вярнуўся ў Неапаль як абсалютны кіраўнік каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У гонар рэстаўрацыі Бурбонаў у сталіцы была закладзена грандыёзная базіліка Сан-Франчэска-дзі-Паола. Пачаліся ганенні на праціўнікаў рэжыму; колькасць ахвяр «белага тэрору» ацэньваецца ў 10 тысяч.

Барацьба з карбанарыямі

Вяртанне дэспатызму выклікала незадаволенасць ліберальна настроеных маладых людзей, празваных карбанарыямі. У 1820 г. глава рэвалюцыянераў Гульельма Пепэ ўрачыста ўступіў у Неапаль, а кароль вымушаны быў адступіць і абвясціць пра выданне канстытуцыйнага закона. Падзеі ў Неапалі выклікалі перапалох у Свяшчэнным саюзе; для іх абмеркавання сабраўся кангрэс у Тропау. Фердынанд у ім не змог прыняць удзелу па прычыне забароны з боку парламента.

Базіліка Сан-Франчэска дзі Паола была пабудавана па зароку караля Фердынанда ў гонар адваявання Неапаля ў французаў

На наступны год, перадаўшы стырны кіравання сыну, ён абраўся на кангрэс у Лайбаху (1821), дзе заручыўся падтрымкай аўстрыйскага канцлера Метэрніха. Аўстрыйская армія, уступіўшы ў межы каралеўства, нанесла паражэнне Пепэ і канстытуцыяналістам. Неапаль вярнуўся да абсалютысцкай формы кіравання. У разгар новых ганенняў на іншадумцаў Фердынанд памёр.

Унёсак у навуку

Пры падтрымцы Фердынанда I была створана Палермская астранамічная абсерваторыя, дзе быў адкрыты першы астэроід Цэрэра.

Дзеці

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  • Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б в г д е ё ж з і Lundy D. R. The Peerage
  • Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)