Франклін Пірс

Франклін Пірс (англ.: Franklin Pierce; 23 лістапада 1804 — 8 кастрычніка 1869) — 14-ы прэзідэнт ЗША ў 1853—1857 гадах. Пірс быў дэмакратам з Поўдня, які бачыў у абаліцыянісцкім руху фундаментальную пагрозу адзінству нацыі. Яго палярызацыйныя дзеянні ў прыняцці і падпісанні Акту Канзас-Небраска і прымяненні Закона аб збеглых рабах не змагло спыніць сепаратысцкі канфлікт, што стала адным з этапаў у аддзяленні Поўдня. Блізкі сябар пісьменніка Натаніэля Готарна.

Франклін Пірс
англ.: Franklin Pierce
12-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
2 лістапада 1852 — 4 сакавіка 1853
ПапярэднікЗакары Тэйлар
ПераемнікДжэймс Бюкенен
14-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1853 — 4 сакавіка 1857
ПапярэднікМілард Філмар
ПераемнікДжэймс Бюкенен
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1837
ПапярэднікJoseph Hammons[d]
ПераемнікJared W. Williams[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1837 — 4 сакавіка 1839
ПапярэднікJohn Page[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1839 — 4 сакавіка 1841
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1841 — 28 лютага 1842
ПераемнікLeonard Wilcox[d]
Нараджэнне23 лістапада 1804(1804-11-23)[1][2][…]
Смерць8 кастрычніка 1869(1869-10-08)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
БацькаBenjamin Pierce[d]
МаціAnna Kendrick Pierce[d]
ЖонкаДжэйн Пірс[4]
ДзеціБенджамін Пірс[d], Франклін Пірс[d][5] і Фрэнк Роберт Пірс[d][5]
ВеравызнаннеЕпіскапальная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, адвакат, дзяржаўны дзеяч
АўтографВыява аўтографа
Званнегенерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пірс нарадзіўся 23 лістапада 1804 года ў Хілсбара, штат Нью-Гэмпшыр, у сям’і генерала Бенджаміна Пірса, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША і губернатара Нью-Гэмпшыра, і Ганны Кендрык Пірс. У 1820—1824 гадах ён атрымаў юрыдычную адукацыю ў Боўдзінскім каледжы, штат Мэн, а ў 1827 годзе стаў ліцэнзаваным адвакатам. У 1829 годзе Пірс быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў Нью-Гэмпшыра, а ў 1833—1842 гадах служыў у федэральным парламенце спачатку ў якасці кангрэсмена, а пасля 1837 года — сенатара.

Яго прыватная юрыдычная практыка ў сваім родным штаце мела поспех; ён быў прызначаны мясцовым пракурорам штата ў 1845 годзе. Пірс прыняў удзел у амерыкана-мексіканскай вайне ў якасці брыгаднага генерала. Ён атрымаў вядомасць за арганізацыю экспедыцыі па падмацаванню асноўных амерыканскіх сіл генерала Уінфілда Скота, але не здолеў прыняць актыўны удзел у наступных бітвах вайны, будучы цяжка паранены пры падзенні з каня. У снежні 1847 года, пасля завяршэння актыўных баявых дзеянняў, ён вярнуўся ў Нью-Гэмпшыр і звольніўся са службы.

У 1852 годзе, як кампрамісны кандыдат, які б змог аб’яднаць паўночныя і паўднёвыя інтарэсы, Пірс быў вылучаны ў якасці кандыдата партыі на пасаду прэзідэнта на 49-м выбарчым бюлетэні на Нацыянальным з’ездзе Дэмакратычнай партыі. У тым жа годзе на прэзідэнцкіх выбарах Пірс і яго напарнік Уільям Кінг лёгка перамаглі кандыдатаў Партыі вігаў Уінфілда Скота, начальніка Пірса падчас вайны, і Уільяма А. Грэма.

Нягледзячы на сваю папулярнасць і вялікае грамадскае жыццё, асабістае жыццё Пірса было няўдалым. Разам са сваёй жонкай Джэйн Пірс пакутаваў ад хвароб і дэпрэсіі на працягу большай часткі свайго жыцця, усе іх дзеці памерлі маладымі, а іх апошні сын быў забіты цягніком у той час як сям’я падарожнічала незадоўга да інаўгурацыі Пірса. На пасадзе прэзідэнта Пірс імкнуўся захаваць адзінства Дэмакратычнай партыі паміж рознымі фракцыямі паўночных і паўднёвых штатаў і раўнамерна размяркоўваць палітычныя і дыпламатычныя пасады сярод іх. Гэты высілак у значнай ступені не ўдаўся, наладзіў шэраг уплывовых прадстаўнікоў партыі супраць яго і справакаваў некалькі скандалаў з амерыканскімі пасланнікамі ў Еўропе. Пірс падтрымліваў экспансіянісцкі рух «Маладая Амерыка», ён падпісаў куплю Гадсдэна — дагавор на набыццё зямлі ў Мексікі, і няўдала спрабаваў набыць Кубу ў Іспаніі. Падчас сутыкнення ў Канзасе прыхільнікаў рабаўладання і абаліцыяністаў і з’яўлення ў тэрыторыі двух супернічаючых урадаў, якія прадставілі два розных варыянта канстытуцыі будучага штата, прэзідэнт паспрабаваў дамагчыся прыняцця Канзаса ў ЗША на правах рабаўладальніцкага штата, але гэта намаганне таксама не скончылася поспехам. Пірс падпісаў гандлёвыя дагаворы з Англіяй і Японіяй, у той час як кабінет рэфармаваў свае аддзелы і павышаў справаздачнасць, але гэтыя поспехі былі азмрочаны палітычнай барацьбой.

Яго папулярнасць у паўночных штатах рэзка знізілася пасля таго, як ён падтрымаў закон Канзаса-Небраскі, які ануляваў Місурыйскі кампраміс, у той час як шмат белых на Поўдні працягвалі яго падтрымліваць. Праходжанне акта прывяло да гвалтоўных канфліктаў з пашырэннем рабства на амерыканскім Захадзе. Адміністрацыя Пірса падверглася рэзкай крытыцы з-за выдання Остэндскага маніфеста (унутранага камюніке амерыканскіх дыпламатаў у Еўропе), які заклікаў да анексіі Кубы, гэты дакумент шырока крытыкаваўся. Хоць Пірс, як і чакалася, быў вылучаны дэмакратамі ў 1856 годзе на прэзідэнцкія выбары, ён не атрымаў падтрымку ў партыі і яго стаўка не ўдалася. Яго рэпутацыя на Поўначы дадаткова пацярпела падчас грамадзянскай вайны, калі ён стаў крытыкам прэзідэнта Аўраама Лінкальна і ваенных высілкаў Поўначы. Пірс, які моцна выпіваў большую частку свайго жыцця, памёр ад цяжкага цырозу печані ў 1869 годзе.

Амерыканскія гісторыкі і палітычныя каментатары традыцыйна адносяць прэзідэнцтва Пірса сярод найгоршых у амерыканскай гісторыі.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Літаратура

    • Holt, M. F. (2010). Franklin Pierce (A. M. Schlesinger Jr. & S. Wilentz, Eds.). Times Books.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)