Французскі багет

Французскі багет (фр.: baguette (de pain) — доўгі і тонкі хлебабулачны выраб, мяккі ўнутры, з хрумсткай скарыначкай, часта прыпудраная мукой. У стандартнага багета даўжыня прыкладна 65 см, шырыня 5-6 см і вышыня 3-4 см. Вага прыблізна 250 г. Своеасаблівы сімвал Францыі.

Французскія багеты

Уласцівасці і віды багета

Мае ўласцівасць чарсцвець да канца дня. Па традыцыі багет не рэжуць, а ламаюць. У французскай булачнай можна набыць некалькі відаў такога хлеба, розных па смаку і форме:

  • традыцыйны багет (baguette tradition або une tradition);
  • багет па-вясковаму (baguette de campagne);
  • багет па спецыяльным рэцэпце пекара (baguette du patron);
  • у форме коласа (baguette épi);
  • вельмі тонкі, завецца нітачкай (ficelle) і г.

Спасылкі