Фрэд Хойл

Фрэд Хойл (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).

Фрэд Хойл
Sir Fred Hoyle
Дата нараджэння24 чэрвеня 1915(1915-06-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці20 жніўня 2001(2001-08-20)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
ДзеціGeoffrey Hoyle[d]
Род дзейнасцісцэнарыст, астраном, пісьменнік, фізік, выкладчык універсітэта, матэматык, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік навуковай фантастыкі, астрафізік
Навуковая сфераастраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікRudolf Peierls[d][7], Поль Дзірак і Maurice Pryce[d]
Вядомы якаўтар тэрміна Вялікі выбух
суаўтар тэорыі стацыянарнага Сусвету
Член у
Узнагароды
Сайтhoyle.org.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.

Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.

Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.

Зноскі

  • а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  • а б https://www.theguardian.com/news/2001/aug/23/guardianobituaries.spaceexploration Праверана 27 верасня 2021.
  • а б https://royalsocietypublishing.org/doi/10.1098/rsbm.2003.0013 — С. 241.
  • https://www.esa.int/About_Us/Corporate_news/Professor_Sir_Fred_Hoyle Праверана 27 верасня 2021.
  • Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  • а б NNDB — 2002.
  • Літаратура

    • Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)