Хісахіта

Прынц Хісахіта (悠仁親王 Хісахіта-сінна: нарадзіўся 6 верасня 2006 года ў Токіа) — малодшае дзіця і адзіны сын Фуміхіта, прынца Акісіна і прынцэсы Кіко, член Японскай Імператарскай фаміліі. З’яўляецца трэцім у парадку атрымання ў спадчыну імператарскага прастола Японіі (пасля сваіх дзядзькі — наследнага прынца Нарухіта і бацькі)[3].

Хісахіта
悠仁親王

Сцяг Хісахіта-сінна
Нараджэнне6 верасня 2006(2006-09-06)[1][2][…] (17 гадоў)
РодЯпонскі імператарскі дом[d]
БацькаПрынц Акісіна
МаціKiko, Crown Princess of Japan[d]
Веравызнаннесінтаізм
Адукацыя
Дзейнасцьарыстакрат, вучань
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Імператарскі дом Японіі

Яго Вялікасць Імператар
Яе Вялікасць Імператрыца


Яго Вялікасць Імператар на покоі
Яе Вялікасць Імператрыца на пакоі


Яго Імператарская Высокасць Прынц Хітачы
Яе Імператарская Высокасць Прынцэса Хітачы


Яе Імператарская Высокасць Прынцэса Мікаса

    • Яе Імператарская Высокасць прынцэса Тамахіта Мікаса
      • Яе Імператарская Высокасць прынцэса Акіка Мікаса
      • Яе Імператарская Высокасць прынцэса Ёка Мікаса
    • Яе Імператарская Высокасць Прынцэса Такамада
      • Яе Імператарская Высокасць прынцэса Цугуко Такамада

У Хісахіта дзве старэйшыя сястры — прынцэса Мака (н. 23 кастрычніка 1991) і прынцэса Како (н. 29 снежня 1994).

Імя

Згодна з заявамі Агенцтва Імператарскага Двара, асабістае імя прынца — Хісахіта — азначае «ясны і дабрадзейны». Альтэрнатыўны пераклад — «цудоўны, ціхамірны, несмяротны»[4]. Імя было абрана яго бацькам; эмблемай прынца з’яўляецца сцыадапіціс[5].

Біяграфія

Прынц з’явіўся на свет ў 8:27 (па Такійскаму часу) у такійскай бальніцы Айіку. Вага немаўля пры нараджэнні склала 2,556 кг[6]. Нараджэнне прынца суправаджалася рытуальнымі цырымоніямі ў Імператарскай сям’і і святкаваннем па ўсёй краіне[7].

Пытанне аб перадачы трона ў спадчыну

Хісахіта стаў першым хлопчыкам, які з’явіўся ў Імператарскай сям’і пасля 1965 года (з моманту нараджэння яго бацькі, прынца Акісіна). У студзені 2007 года прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў аб адкліканні прапановы па змене Закона аб Імператарскім доме, зробленай раней з мэтай ўключэння жанчын у парадак перахода ў спадчыну прастола. Прапанова было абумоўлена тым фактам, што на момант яго падрыхтоўкі ў абодвух сыноў імператара Акіхіта не было дзяцей мужчынскага полу.

З нараджэннем прынца Хісахіта шанцы яго кузіны, прынцэсы Айко — дачкі кронпрынца Нарухіта — заняць Хрызантэмавы трон здаюцца ўсё больш прывіднымі[8]. Хоць гісторыі вядомыя восем імператрыц Японіі, якія кіравалі, яны лічыліся хутчэй рэгентшамі або апякункамі пры малалетніх нашчадках. Пераемнікі такіх правіцельніц, як правіла, выбіраліся з нашчадкаў імператара па мужчынскай лініі, ледзь тыя дасягалі паўналецця. Падобны факт служыць дадатковым аргументам для прыхільнікаў захавання традыцыі, згодна з якой, жанчыны выключаны з парадку японскага перахода ў спадчыну прастола[9].

Зноскі

  • Первое появление на публике новорожденного принца Японии Хисахито — Первый канал
  • "Япония увидела маленького принца". BBC Russian. 15 сентября 2006. Праверана 2 January 2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  • Наследника японского престола назвали Хисахито NEWSru.com (12 верасня 2006 г.)
  • Наследник Японии Взгляд.ру (6 верасня 2006)
  • http://www.newsru.com/world/06sep2006/last_samurai.html Новорожденный японский принц получил первый подарок от дедушки — меч длиной 26 сантиметров] NEWSru.com (6 верасня 2006 г.)
  • http://www.info-japan.ru/index.php?view=news_news_full&newsId=3 В Японии появился на свет будущий император] Info-JAPAN.ru (7 верасня 2006 г.)
  • Life in the cloudy Imperial fishbowl Архівавана 12 верасня 2012. The Japan Times (27 March 2007 г.) (англ.)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)