Чэмпіянат свету па футболе 1954

V чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 16 чэрвеня па 4 ліпеня 1954 года ў Швейцарыі.

Чэмпіянат свету па футболе 1954
фр.: Championnat du Monde de Football 1954
Чэмпіянат свету па футболе 1954
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзенняШвейцарыя
      Гарады правядзення6
      Стадыёны6
Тэрміны фіналу16 чэрвеня4 ліпеня 1954
Лік удзельнікаў45
      у фінале16
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнФедэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) ФРГ (1-ы раз)
Другое месцаВенгрыя Венгрыя
Трэцяе месцаАўстрыя Аўстрыя
Чацвёртае месцаУругвай Уругвай
ФіналСтад дэ Суіс Вандорф
Берн
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць889 500  (34 212 за гульню)
Згуляна матчаў26
Забіта галоў140  (5.38 за гульню)
Бамбардзір(ы)Венгрыя Шандар Кочыш

Чэмпіянат стаў найлепшым для каманды Венгрыі, якая ў гэты час мела залатое пакаленне ігракоў (так званая Залатая каманда). Найлепшы яе бамбардзір Шандар Кочыш забіў ажно 11 мячоў у пяці матчах, і ўвогуле чэмпіянат меў рэкордную рэзультатыўнасць (5.38 галоў за матч). Венгрыя прабілася ў фінал, дзе нечакана саступіла зборнай ФРГ (2:3). Апошняя, такім чынам, упершыню стала чэмпіёнам свету.

Спасылкі