Чэмпіянат свету па футболе 1994

XV чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 17 чэрвеня па 17 ліпеня 1994 года ў ЗША. Чэмпіёнам, чацвёрты раз у сваёй гісторыі, стала зборная Бразіліі. Другое месца заняла зборная Італіі. Трэцяй сенсацыйна стала зборная Швецыі, якая паказала свой най​​лепшы футбол з 1958 года. Чацвёртае месца таксама сенсацыйна заняла Балгарыя, якая ў 1/4 фіналу выбіла са спаборніцтваў дзейснага на той момант чэмпіёна свету — зборную Германіі.

Чэмпіянат свету па футболе 1994
World Cup '94
Чэмпіянат свету па футболе 1994
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзенняЗША
Лік удзельнікаў147
      у фінале24
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнБразілія Бразілія (4-ы раз)
Другое месцаІталія Італія
Трэцяе месцаШвецыя Швецыя
Чацвёртае месцаБалгарыя Балгарыя
ФіналРоўз Боўл
Пасадэна
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць3 587 538  (68 991 за гульню)
Згуляна матчаў52
Забіта галоў141  (2.71 за гульню)
Бамбардзір(ы)Балгарыя Хрыста Стоічкаў
Расія Алег Саленка
6 галоў
1990
1998 >

Упершыню ў фінальным матчы чэмпіянату свету не было забіта ніводнага мяча; таксама ўпершыню фінал завяршыўся ўнічыю, і для вызначэння чэмпіёна былі выкарыстаныя пасляматчавыя пенальці.

Спасылкі