Шаміль Саідавіч Рахматулін
Шаміль Саідавіч Рахматулін (1920—1943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Шаміль Саідавіч Рахматулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 кастрычніка 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1939—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Шаміль Рахматулін нарадзіўся 7 верасня 1920 года ў Томску. Скончыў сярэднюю школу. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
З верасня 1943 года гвардыі капітан Шаміль Рахматулін камандаваў 146-м гвардзейскім артылерыйска-мінамётным палком 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 30 верасня 1943 года полк Рахматуліна пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак. 1 кастрычніка 1943 года Рахматулин загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў чарнігаўскім парку на Вале[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Шаміль Рахматулін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі[1][2].
У гонар Рахматуліна названы вуліца ў Казані, вуліца і завулак у Чарнігаве[1].
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999.
- Герои Советского Союза — наши земляки. Книга 2. — Казань, 1984.
- Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005.
- Ханин Л. Герои Советского Союза — сыны Татарии. — Казань, 1969.