Казань

горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Татарстан

Казань (руск.: Казань, татар.: Казан, Qazan) — горад у Расіі, сталіца Татарстана. Заснаваны ў 1005 годзе. Размешчаны на сутоку рэк Волгі і Казанкі. Плошча — 425,3 км², насельніцтва — 1 257 391 жыхароў (2020), прыкладна 1,6 мільёна жыхароў у гарадской агламерацыі. Казань — пяты па велічыні горад Расіі і самы густанаселены горад на рацэ Волзе, а таксама ў Прыволжскай федэральнай акрузе.

Горад
Казань
руск.: Казань
Герб[d]Сцяг[d]
Герб[d]Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1005
Першая згадка
Плошча
Вышыня цэнтра
60 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 138 823 [2] чалавек (2010)
Шчыльнасць
1858 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
843
Паштовы індэкс
420xxx
Аўтамабільны код
16, 116
Афіцыйны сайт
Казань на карце Расіі ±
Казань (Расія)
Казань
Казань (Татарстан)
Казань

У 1438 годзе Казань стала сталіцай Казанскага ханства. У 1552 годзе Казань была захоплена Іванам Грозным і ўвайшла ў склад Рускага царства. Горад быў захоплены і ў значнай ступені разбураны падчас Пугачоўскага паўстання 1773—1775 гадоў, але пазней адноўлены падчас праўлення Кацярыны II. У наступныя стагоддзі Казань ператварылася ў буйны прамысловы, культурны і рэлігійны цэнтр Расіі. Пасля ўтварэння Савецкага Саюза Казань стала сталіцай Татарскай АССР. Пасля распаду Савецкага Саюза Казань засталася сталіцай Рэспублікі Татарстан.

У 1924 годзе ў горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Тэатры

Музеі

  • Нацыянальны музей Рэспублікі Татарстан
  • Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Татарстан

Транспарт

Архітэктура

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі