Эдвін Матысан Мак-Мілан

Эдвін Матысан Мак-Мі́лан (англ.: Edwin Mattison McMillan; 18 верасня 1907, Рэдонда-Біч, ЗША7 верасня 1991, Эль-Серыта, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.

Эдвін Матысан Мак-Мілан
Дата нараджэння18 верасня 1907(1907-09-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці7 верасня 1991(1991-09-07)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціфізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікЭдвард Кондан[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933—1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (з 1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—1971 гадах дырэктар).

Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Гленам Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).

У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.

Публікацыі

Зноскі

  • Edwin Mattison McMillan // Find a Grave — 1996. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)