Bibos gaurus

Bibos gaurus — парнакапытная жывёла роду быкоў сямейства пустарогія (Bovidae).

Bibos gaurus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos frontalis Lambert, 1804

Сінонімы
Bos gaurus
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183842
NCBI  30520
EOL  1
FW  149694

Апісанне

Даўжыня цела дарослага самца каля 3 м, вышыня ў карку да 2,2 м. Самкі крыху драбнейшая. Афарбоўка спіны і бакоў карычнева-чорная, бруха — жаўтлява-бурая; ногі бруднавата-белыя. Рогі вельмі масіўныя (даўжыня іх па прамой лініі дасягае 83 см). Распаўсюджаны ў Індыі, Бірме і на Малакскім паўвостраве. Статкавая палігамная жывёла.

Лад жыцця

Жыве невялікімі статкамі (па 5-12, рэдка 30-40 галоў) у шырокіх горных лясах, пераважна на вышыні 600-1700 м над узроўнем мора. Вядзе начны лад жыцця. Сілкуецца травяністай расліннасцю, лісцем і парасткамі дрэў і хмызнякоў. Цяжарнасць 8-9 месяцаў. З ліпеня па кастрычнік самкі нараджаюць адно цяля рудавата-бурай афарбоўкі. Хатняя форма Bibos gaurus — гаял.

Літаратура

  • Ronald M. Nowak: Walker’s Mammals of the World. Johns Hopkins University Press, 1999 ISBN 0-8018-5789-9
  • Helmut Lingen Großes Lexikon der Tiere. Lingen Verlag, 1989, Köln.
  • K K Gurung & Raj Singh: Field Guide to the Mammals of the Indian Subcontinent, Academic Press, San Diego, ISBN 0-12-309350-3