Blizzard Entertainment

Blizzard Entertainment — амерыканскі распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, які з’яўляецца падраздзяленнем выдавецтва Activision Blizzard, што з’явіўся ў выніку зліцця Vivendi Games з Activision[4]. Пасля выпуску Warcraft у 1994 годзе, студыя Blizzard стала адной з самых паспяховых ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Ірвайн штат Каліфорнія. У гісторыі кампаніі былі выпадкі, калі выхад гульняў вельмі зацягваўся з-за таго, што распрацоўшчыкі, жадаючы палепшыць якасць гульні, працягвалі яе дапрацоўку і тэсціраванне[5]. Аднак Blizzard мае рэпутацыю распрацоўшчыка класічных гульняў, якія прадаюцца на працягу многіх гадоў пасля рэлізу. Кожная гульня кампаніі, пачынаючы з Warcraft, становіцца бэстсэлерам.

Blizzard Entertainment
ТыпДаччынае таварыства
Заснаванне1991 як Silicon & Synapse
1994 як Chaos Studios
1994 як Blizzard Entertainment
ЗаснавальнікіMichael Morhaime[d][2]
Размяшчэнне ЗША: Ірвайн
Ключавыя постаціМайк Морхейм  (англ.)
(прэзідэнт і сузаснавальнік)
Фрэнк Пірс  (англ.)
(віцэ-прэзідэнт і сузаснавальнік)
Роб Парда  (англ.)
(віцэ-прэзідэнт)
Крыс Метцэн  (англ.)
(віцэ-прэзідэнт творчага аддзела распрацоўкі)
Ален Адам  (англ.)
(былы прэзідэнт і сузаснавальнік)
ГалінаІндустрыя камп'ютарных гульняў
ПрадукцыяСерыя Warcraft
Серыя StarCraft
Серыя Diablo
(поўны спіс у артыкуле)
Колькасць супрацоўнікаўБольш 4 600 (на 2009 год)[1]
Матчына кампаніяActivision Blizzard
Даччыныя кампанііVicarious Visions[d] і Proletariat[d][3]
СайтBlizzard.com

Кампанія заснавана ў 1991 годзе.

З 2005 года Blizzard у Каліфорніі праводзіць штогадовую выстаўку BlizzCon, на якой традыцыйна анансуюцца новыя гульні і дапаўненні.[6][7]

Гульні

  • The Lord of the Rings (1991; порт для Amiga) — RPG
  • Battle Chess II: Chinese Chess (1991; порт для Amiga) — сімулятар Xiangqi (англ.)
  • The Lost Vikings (1992) — платформер
  • Rock N' Roll Racing (1993) — аркадныя аўтагонкі
  • Blackthorne (1994) — фэнтэзійны платформер
  • The Death and Return of Superman (1994) — гульня ў жанры «збі іх усіх»
  • Warcraft: Orcs & Humans (1994) — RTS у стылі фэнтэзі
  • Justice League Task Force (англ.) (1995) — файтынг
  • The Lost Vikings II (1995) — платформер
  • Warcraft II: Tides of Darkness (1995) — RTS у стылі фэнтэзі
    • Warcraft II: Beyond the Dark Portal (1996) — дадатак
  • Diablo (1996) — Action-RPG
  • StarCraft (1998) — RTS
    • StarCraft: Brood War (1998) — дадатак
  • Diablo II (2000) — Action-RPG
    • Diablo II: Lord of Destruction (2001) — дадатак
  • Warcraft III: Reign of Chaos (2002) — RTS
    • Warcraft III: The Frozen Throne (2003) — дадатак
  • World of Warcraft (2004) — MMORPG па сусвету Warcraft
    • World of Warcraft: The Burning Crusade (2007) — дадатак
    • World of Warcraft: Wrath of the Lich King (2008) — дадатак
    • World of Warcraft: Cataclysm (2010) — дадатак
  • StarCraft II: Wings of Liberty (2010).
  • Diablo III (Дата выхаду: Еўрапейская версія — 15 мая 2012).

Сярод вядомых абвешчаных, але нявыпушчаных гульняў можна адзначыць:

  • Warcraft Adventures: Lord of the Clans (адменена 22 мая 1998 года).
  • StarCraft: Ghost (адкладзена на нявызначаны тэрмін).
  • StarCraft II: Heart of the Swarm (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty, па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 18 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 студзеня 2012).
  • StarCraft II: Legacy of the Void (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 36 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 ліпеня 2013).
  • World of Warcraft: Mists of Pandaria (2012) — дадатак
  • Titan — MMOG гульня якая плануецца да выхаду ў чацвёртым квартале 2013 года[8][9].

Blizzard Entertainment абвясціла пра тое, што яна будзе прадзюсаваць фільм у жанры баявіка, які будзе здымацца на аснове міфалогіі Warcraft[10].

Гл. таксама

  • BlizzCon
  • Blizzard North
  • Stratagus — былая FreeCraft

Зноскі

  • Activision, Vivendi (2007-12-02). VIVENDI AND ACTIVISION TO CREATE ACTIVISION BLIZZARD – World’s Largest, Most Profitable Pure-Play Video Game Publisher. Прэс-рэліз. Праверана 2007-12-02.
  • GamePro Q&A: Blizzard's Jeff Kaplan on The Burning Crusade(недаступная спасылка). GamePro (29 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 08.06.2007.
  • "BlizzCon 2015 — два дня одной мультивселенной. Репортаж". 3DNews - Daily Digital Digest [руская]. Праверана 2018-02-25. {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 9 (даведка)
  • BlizzCon 2016 пройдёт с 4 по 5 ноября (руск.). www.cybersport.ru. Праверана 25 лютага 2018.
  • Blizzard GM leaves company after game roadmap and user data leak
  • Тытан даўно ў працы Архівавана 22 жніўня 2012.
  • Прэс-рэліз на сайце Blizzard Entertainment пра фільм па Warcraft(недаступная спасылка) (9 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2006. Праверана 31 жніўня 2006.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)