De facto

лацінскі выраз, які азначае «на практыцы»; часта супрацьпастаўляецца дэ-юрэ (Q132555) — «паводле права»

Дэ-фа́кта[1] (лац.: de facto — папраўдзе, у сапраўднасці, фактычна) — лацінскае выслоўе. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім лацінскаму выслоўю de jure у заканадаўчай і тэхнічнай сферах, калі ў звычайную практыку ўводзяцца элементы без адпаведнай афіцыйнай падтрымкі. Напрыклад, пры разборы прававой сітуацыі de jure азначае патрабаванні закона, тады як de facto гаворыць аб тым, што адбываецца ў сапраўднасці, не зважаючы законна гэта або па-за законна.

Паняцце урад дэ-факта ужываецца ў дачыненні да органа ўлады, які трымае ўладу ў якой-небудзь краіне, скінуўшы законна абраныя інстытуты і ўсталяваўшы свае на іх месца. Таксама de facto ужываецца ў міжнародным праве для апісання праўдзівых узаемаадносін бакоў, у той час як афіцыйныя ўзаемаадносіны звычайна тлумачацца як de jure.

Гл. таксама

Зноскі