Ethereum

другая па велічыні крыптавалютная сістэма

Ethereum — другая па велічыні крыптавалютная платформа па рынкавай капіталізацыі пасля Біткойна. Ethereum мае адкрыты зыходны код і заснаваны на тэхналогіі блокчэйн. Як і Біткойн, Ethereum з’яўляецца дэцэнтралізаванай сеткай і не знаходзіцца пад кантролем цэнтральнай арганізацыі, што дазваляе здзяйсняць анлайн-плацяжы ананімна без неабходнасці ў банку ці трэцім баку.[4]

Ethereum
Выява лагатыпа
Тыпвэб-служба[d], крыптавалюта, блокчэйн, smart contract platform[d], праект і blockchain framework[d]
АўтарВіталік Бутэрын і Gavin Wood[d]
Напісана наGo, JavaScript, C++, Java, C, мова праграмавання, Python, мова асэмблера, HTML, XML, каскадныя табліцы стыляў, AMPL[d] і Ruby[2]
Аперацыйная сістэмаLinux, Windows, macOS і POSIX
Першы выпуск30 ліпеня 2015
Апошняя версія
  • 1.12.2 (13 жніўня 2023)[1]
ЛіцэнзіяGNU General Public License, version 3.0[d][3]
Сайтethereum.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абрэвіятура ETH і сімвал у выглядзе грэчаскай літары Xi Ξ выкарыстоўваюцца для абазначэння абменных адзінак Ethereum. У дробаў ёсць свае назвы: 1/1000 — фіні, 1/106 — сабо, 1/1018 — вэй.

Майнінг Ethereum падобны на майнінг біткойнаў, але пры рашэнні ланцужка блокаў Ethereum майнер зарабляе эфір. Адна з асноўных функцый Ethereum — смарт-кантракты. Смарт-кантракты Ethereum выконваюцца віртуальнай машынай Ethereum або EVM (віртуальная машына Ethereum).[5]

Як і любую іншую крыптавалюту, Ethereum можна купляць, прадаваць, аплачваць і абменьваць. Тэхналогія Ethereum дазваляе запісваць транзакцыі з любым актывам на размеркаванай аснове ў кантрактах тыпу блокчэйн без выкарыстання традыцыйных юрыдычных працэдур.[6] У адрозненне ад Біткойна, Ethereum — гэта неабмежаваны запас крыптавалюты.[7] Гэта азначае, што крыптавалюта можа знаходзіцца ў стане інфляцыі. Ethereum актыўна гандлюецца на біржах крыптавалют. Яго агульная капіталізацыя ў жніўні 2022 года перавысіла 198 мільярдаў долараў.[8]

Каманда распрацоўнікаў Ethereum цяпер працуе над запускам значнага абнаўлення, якое ўключае поўную рэарганізацыю ўсёй платформы і фарміраванне новай больш маштабнай версіі[9].

Змена механізму кансэнсусу ад Proof of Work (PoW) да Proof of Stake (PoS) — асноўная прычына чакання Ethereum 2.0 ва ўсім крыптасвеце.

Proof-of-stake, або PoS, — механізм, на аснове якога ўладальнікі некаторай долі токенаў сеткі атрымліваюць права на ўзнагароду за праверку блокаў. Гэта супрацьлегласць мадэлі Proof-of-Work (PoW), якая ўжываецца Bitcoin. PoW дае права на пацвярджэнне блокаў тым, хто мае найбольшую вылічальную магутнасць.

Цікавасць да платформы праявілі розныя арганізацыі, у тым ліку Microsoft, IBM[10], Intel[11], PayPal[12], Deutsche Bank[13], Facebook[14], Reddit[15], Instagram[16]. Bloomberg Businessweek сцвярджае, што праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца Ethereum, можа быць выкарыстана любой асобай, якая шукае абароны ад несанкцыянаванага ўмяшання. Вы можаце бяспечна весці справы з кімсьці, каго вы не ведаеце, таму што ўмовы пазначаны ў смарт-кантракце, убудаваным у блокчэйн.[17]

Вынаходнік і сузаснавальнік кампаніі Apple Стыў Возняк заявіў, што Ethereum можа аказацца гэтак жа ўплывовым, як Apple у доўгатэрміновай перспектыве[18].

Смарт-кантракт

Смарт-кантракт — гэта камп’ютэрная праграма або пратакол транзакцыі, прызначаны для аўтаматычнага выканання, кантролю або дакументавання юрыдычна значных падзей і дзеянняў у адпаведнасці з умовамі кантракта або пагаднення.[19][20] Мэтамі смарт-кантрактаў з’яўляюцца скарачэнне патрэбнасці ў давераных пасярэдніках, выдаткаў на арбітраж і правапрымяненне, страт ад Махлярства, а таксама скарачэнне зламысных і выпадковых выключэнняў.[21]

Гандлёвыя аўтаматы згадваюцца як найстарэйшая тэхналогія, эквівалентная рэалізацыі смарт-кантрактаў.[22] Белая кніга 2014 года пра крыптавалюту Ethereum апісвае пратакол Біткойнъ як слабую версію канцэпцыі смарт-кантракту, як гэта вызначана навукоўцам-камп’ютэршчыкам, юрыстам і крыптографам Нікам Сабо.[23] Пачынаючы з Біткойна, розныя крыптавалюты падтрымліваюць мовы сцэнарыяў, якія дазваляюць выкарыстоўваць больш прасунутыя смарт-кантракты паміж недаверанымі бакамі.[24]

Смарт-кантракты варта адрозніваць ад смарт-юрыдычных кантрактаў. Апошняе належыць да традыцыйнага юрыдычнага абавязацельнага пагаднення на натуральнай мове, у якім вызначаныя ўмовы выяўлены і рэалізаваны ў машыначытальным кодзе.[25][26]

Літаратура

  • Руслан Акст. Что такое Смарт-контракт. или Ethereum за час. — Ridero, 2017. — С. 19. — ISBN 978-5-4485-2907-8.
  • Сирадж Раваль. Децентрализованные приложения. Технология Blockchain в действии. — Питер, 2017. — С. 240. — ISBN 978-5-496-02988-9.
  • Chris Dannen. Introducing Ethereum and Solidity: Foundations of Cryptocurrency and Blockchain Programming for Beginners. — Apress, 2017. — С. 256. — ISBN 978-5-8459-1349-4.
  • Michael G. Solomon. Ethereum For Dummies. — John Wiley & Sons, 2019. — С. 272. — ISBN ‎978-1-119-47412-8.
  • Santiago Palladino. Ethereum for Web Developers: Learn to Build Web Applications on top of the Ethereum Blockchain. — Apress, 2019. — С. 349. — ISBN 978-1-484-25277-2.
  • Алексей Бурков. Ethereum: работа с сетью, смарт-контракты и распределенные приложения. — ЛитРес, 2020. — С. 542. — ISBN 9785042883842.
  • Matthew Leising. Out of the Ether: The Amazing Story of Ethereum and the $55 Million Heist that Almost Destroyed It All. — John Wiley & Sons, 2020. — С. 336. — ISBN 978-1-119-60293-4.
  • Camila Russo. The Infinite Machine: How an Army of Crypto-hackers Is Building the Next Internet with Ethereum. — HarperCollins, 2020. — С. 347. — ISBN 978-0-062-88614-9.
  • Андреас Антонопулос, Гэвин Вуд. Осваиваем Ethereum: создание смарт-контрактов и децентрализованных приложений. — Эксмо, 2021. — С. 512. — ISBN 978-5-04-106781-6.
  • Виталик Бутерин. Больше денег: что такое Ethereum и как блокчейн меняет мир. — Individuum, 2023. — С. 400. — ISBN 978-5-6048295-8-5.

Зноскі

  • https://github.com/ethereum/go-ethereum/blob/master/COPYING
  • Transactions as anonymous as cash are now possible on Ethereum. finance.yahoo.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Top cryptocurrencies by value in 2021: Bitcoin, Ether and more. techradar.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Why Bitcoin may herald a new era in finance. economistinsights.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Best Trading Ethereum Guide. comparebrokers.co. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Ether Total Supply and Market Capitalization Chart. etherscan.io. Праверана 26 лістапада 2021.
  • https://profinvestment.com/staking-ethereum/
  • Ethereum, a Virtual Currency, Enables Transactions That Rival Bitcoin’s. nytimes.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Microsoft, Intel и Accenture вошли в состав Enterprise Ethereum Alliance | ForkLog. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 11 мая 2022.
  • PayPal разрешил пользователям выводить Bitcoin и Ethereum на внешние кошельки — ITC.ua. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2022. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  • Deutsche Bank завершает тестирование токенизированной инвестиционной платформы | CryptoHamster.org
  • Meta экспериментирует с Ethereum и Polygon NFT на Facebook | Сообщение Метавселенной
  • Reddit сотрудничает с Ethereum Foundation. Отныне официально. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2022. Праверана 31 мая 2022.
  • В Instagram добавят поддержку NFT на Ethereum, Polygon, Solana и Flow | ForkLog. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2022. Праверана 31 мая 2022.
  • This Is Your Company on Blockchain. bloomberg.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  • Стив Возняк заявил, что Ethereum может стать следующим Apple — Hi-Tech Mail.ru
  • The Stanford InfoBus and its service layers: Augmenting the internet with higher-level information management protocols. link.springer.com. Праверана 12 мая 2022.
  • Smart Contracts. jstor.org. Праверана 12 мая 2022.
  • What Is A Smart Contract And How Does It Work?. kucoin.com. Праверана 12 мая 2022.
  • Contract Law 2.0: «Smart» Contracts As the Beginning of the End of Classic Contract Law. papers.ssrn.com. Праверана 12 мая 2022.
  • Ethereum Whitepaper. ethereum.org. Праверана 12 мая 2022.
  • Interpretation of Contracts and Smart Contracts: Smart Interpretation or Interpretation of Smart Contracts?. kluwerlawonline.com. Праверана 12 мая 2022.
  • Is code law? Current legal and technical adoption issues and remedies for blockchain-enabled smart contracts. journals.sagepub.com. Праверана 12 мая 2022.
  • Smart contracts from the contract law perspective: outlining new regulative strategies. academic.oup.com. Праверана 12 мая 2022.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)