Itzy

Itzy (часцей стылізавана як ITZY; кар.: 있지, рам. Itji) — паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт, створаны JYP Entertainment. Гурт складаецца з пяці ўдзельніц: Еджы, Ліі, Руджын, Чэр’ён і Юны.

ITZY
Выява лагатыпа
Itzy у 2022 годзе (злева направа: Юна, Лія, Чэр'ён, Руджын, Еджы)
Itzy у 2022 годзе (злева направа: Юна, Лія, Чэр'ён, Руджын, Еджы)
Асноўная інфармацыя
ЖанрыK-pop, электронная танцавальная музыка і хіп-хоп
Гады2019—наш час
Краіны
АдкульСеул
Мовы песенькарэйская, англійская, японская
ЛэйблыJYP Entertainment[d]
Склад
  • Еджы
  • Лія
  • Руджын
  • Чэр'ён
  • Юна
itzy.jype.com (кар.)(англ.)(яп.)(кіт.)(тайск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яны дэбютавалі 12 лютага 2019 года з першым сінгл-альбомам It’z Different. Гурт атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку Rookie of the Year на 34-ай цырымоніі Golden Disc Awards, New Artist of the Year на 9-ай цырымоніі Gaon Chart Music Awards і на прэміі Melon Music Awards у 2019 годзе, Best New Female Artist на прэміі Mnet Asian Music Awards (таксама ў 2019), New Artist Award на 29-ай цырымоніі Seoul Music Awards. Таксама ITZY з’яўляецца першым дзявочым K-pop гуртам, які дасягнуў такой колькасці ўзнагарод адразу пасля дэбюту.[1][2]

Гісторыя

2015—2019: пераддэбютная дзейнасць

Пасля таго, як Чэр’ён не прайшла праслухоўванне, праведзенае кампаніяй Fantagio, яна разам са сваёй старэйшай сястрой узяла ўдзел у тэлешоу K-pop Star 3 і стала часткай лэйбла JYP Entertainment.[3] У 2015 годзе Чэр’ён удзельнічала у шоу на выжыванне JYP Sixteen, але не патрапіла ў канчатковы склад гурта Twice.[4] Чэр’ён стала першай удзельніцай гурту, якая далучылася да JYP. Дзяўчына трэніравалася на працягу пяці гадоў. Руджын запрасілі ў лэйбл, калі ўбачылі яе на канцэрце гурта GOT7. Яна трэніравалася на працягу чатырох год. Юна і Еджы далучыліся да лэйбла ў 2015 годзе. Юну знайшлі супрацоўнікі кампаніі, якія ўбачылі яе талент, а Еджы прайшла праслухоўванне, пасля чаго абедзве дзяўчыны трэніраваліся на працягу трох год. Апошняя ўдзельніца гурта, Лія, спачатку прайшла праслухоўванне ў іншую кампанію, SM Entertainment, але была вымушана адмовіцца ў апошні момант з-за рознагалоссяў з бацькамі. Праз некалькі год Лія прайшла праслухоўванне JYP і была трэйні ўсяго два гады.[5]

Удзельніцы

ІмяХангыльМесца нараджэнняГады дзейнасціПазіцыя
Еджы예지Чонджу, Паўднёвая Карэя2019-наш часлідар, танцорка, спявачка, рэперка[6][7]
Лія리아Інчхон, Паўднёвая Карэя2019-наш часспявачка, рэперка[6][7]
Руджын류진Сеул, Паўднёвая Карэя2019-наш часрэперка, танцорка, спявачка[6][7]
Чэр’ён채령Ёнін, Паўднёвая Карэя2019-наш частанцорка, спявачка, рэперка[6][7]
Юна유나Сувон, Паўднёвая Карэя2019-наш часмакнэ, танцорка, рэперка, спявачка[6][7]

Зноскі