M4

М4 (Carbine, 5.56mm: M4) — аўтамат, створаны ў ЗША на аснове М16А2 першапачаткова для ўзбраення экіпажаў баявых машын і разлікаў тэхнікі.

M4
{{{апісанне выявы}}}
Карабін M4 з Планкай Пікатыні, вертыкальнай дзяржальняй Grip Pod і прыцэлам M68 CCO
Апісанне
Тып:Аўтаматычны карабін
Краіна:Сцяг ЗША ЗША
Гады эксплуатацыі:з 1992 года
Мадыфікацыі:M4; M4 MWS; M4A1; Mark 18 CQBR (Mk. 18 Mod 0)
Гісторыя мадэлі
Выраблялася:

Colt Defense

U.S. OrdnanceSME OrdnanceRemington Arms Company
FN Herstal
Характарыстыкі
Маса, кг:2.88 кг без оптыкі і боепрыпасаў; 3.4 кг з 30 патронамі
Даўжыня, мм:840 мм / 756 мм (з раскладзеным прыкладам / са складзеным прыкладам)
Даўжыня ствала, мм:370 мм
Калібр, мм:5,56 мм
Патроны:5,56×45 мм
Прынцып дзеяння:адвод парахавых газаў, паваротны затвор
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв:700–950 с/хв.
Боезабеспячэнне:скрынявы магазін STANAG на 30 патронаў
Прыцэл:дыаптрычаскі (на здымнай дзяржальні для пераноскі), маецца планка Пікатыні для мацавання розных прыцэлаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с:880 м/с

Нягледзячы на гэта, Камандаванне спецыяльных аперацый ЗША прыняло гэты аўтамат у якасці адзінага для ўсіх амерыканскіх сіл спецыяльных аперацый. У цяперашні час на яго пераходзяць і ўсе Войскі ЗША , таму што зручнасць скарочанага карабіна ў сучасных умовах, калі большую частку арміі складаюць мотапяхота, экіпажы баявых машын і дапаможныя войскі, больш чым кампенсуе досыць нязначнае зніжэнне яго характарыстык у параўнанні з вінтоўкай.Асноўнымі адрозненнямі М4 ад М16А2 з'яўляюцца ствол меншай даўжыні і высоўны тэлескапічны прыклад.

Канструкцыя

M4 з M68 Close Combat Optic і AN/PAQ-4
Жанчына салдат ЦАХАЛ з карабінам M4A1 Close Quarters Battle Receiver
М4 з падствольным гранатамётам M203 пасля стрэлу. Бачна стрэляную гільзу.

Як правіла, паказваецца, што М4 ўяўляе сабой вінтоўку М16 са скарочаным ствалом і скарочаным тэлескапічным прыкладам. На самай справе сітуацыя некалькі болей складаная: хоць М16 і М4 сапраўды заснаваныя на адной і той жа базавай мадэлі — вінтоўцы AR−15, іх адрозненні не абмяжоўваюцца даўжынёй ствала і канструкцыяй прыклада. Напрыклад, адростак ствала (barrel extension) М4 мае больш глыбокія падаючыя рампы (feedramp), якія задаюць рух патронаў пры падачы з магазіна (у зброі сямейства AR−15 дзве падаючыя рампы, асобна для патронаў, якія падаюцца з левага і правага шэрагаў магазіна), а ствольная скрынка (upper reciever) — дадатковыя паглыблення пад імі, якія адсутнічаюць у М16 . Прычым адростак ствала ад М4 можа быць з захаваннем функцыянавання усталяваны ў ствольную скрынку вінтоўкі, але не наадварот . Існуюць і іншыя адносна дробныя адрозненні.

Рыштунак

Дадатковы рыштунак карабіна складаецца з:

  • Падствольны 40 мм гранатамёт М203
  • Прылада лазернага падсвятлення цэлі і цэлеўказання AN/PEQ-2
  • Аптычны прыцэл тыпу ACOG
  • Каліматарны прыцэл тыпу Aimpoint CompM2
  • Глушыцель, тактычны ліхтар і іншыя прылады і прыстасаванні.

Мадыфікацыі

  • М4 — базавы варыянт;
  • М4А1 — распрацаваны ў 1994 годзе варыянт, які адрозніваецца магчымасцю стральбы бесперапыннымі чэргамі падобна М16А3;
  • Самазарадныя варыянты М4 для грамадзянскага рынку. Вырабляюцца такімі кампаніямі, як Colt, Vulcan Armament, Bushmaster[1] і іншымі;
  • SOPMOD M4 Accessory Kit (англ.: Special Operations Peculiar Modification) — набор кампанентаў, распрацаваны Цэнтрам наземных аперацый ВМФ ЗША для пашырэння функцыянальнасці аўтамата M4A1.[2]

На ўзбраенні

  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: закупілі 2500 аўтаматаў M4 ў 1993 годзе.[3]
  • Азербайджан
  • Афганістан: выкарыстоўваюцца толькі батальёнам камандас ANA.[4][5] M4 былі закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2006[6] і 2008 гадах.[7]
  • Аўстралія : выкарыстоўваюцца аўстралійскімі падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння.[8]
  • Бангладэш: выкарыстоўваюцца адмысловымі падраздзяленнямі парашутна-дэсантных войскаў, паліцыі і баявых плыўцоў.[9]
  • Бахрэйн: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Беліз: M4/M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2006 годзе. [6]
  • Джорджыя: M4A1 [10][11] і M4A3 выкарыстоўваюцца паліцэйскімі спецпадраздзяленнямі і ўзброенымі сіламі.
  • Грэцыя: выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнем EKAM[12]
  • Емен: M4 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2006 годзе. [6]
  • ЗША[13]
  • Іарданія: M4 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2007 [14] і 2008 гадах. [7]
  • Індыя: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Інданезія: выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнямі Detachment 88,[15] KOPASKA і Kopassus.[16]
  • Ірак: выкарыстоўваюцца арміяй Ірака.[17] Асноўная стралковая зброя іракскіх сіл па барацьбе з тэрарызмам.[18]
  • Італія: толькі падраздзялення спецыяльнага прызначэння[19]
  • Ізраіль: закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў студзені 2001 года.[20]
  • Казахстан: М4А1 ўжываецца спецназам «Кокжал».[21]
  • Канада: выкарыстоўваюцца Diemaco C8. [13]
  • Калумбія: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе.[7]
  • Ліван: M4/M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Паўночная Македонія: M4 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Малайзія: Выпускаецца па ліцэнзіі кампаніяй SME Ordnance Sdn Bhd.[22]. Выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі і паліцыяй.[23]
  •  Непал: закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2005 годзе.[24]
  • Новая Зеландыя: Выкарыстоўваецца Спецыяльнай паветранай службай Новай Зеландыі (NZ SAS).[25]
  • Панама: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Партугалія  : выкарыстоўваецца падраздзяленнем DAE (Destacamento de Acções Especiais) марской пяхоты.[26]
  •  Польшча: выкарыстоўваецца спецыяльным падраздзяленнем GROM.[27]
  • Сальвадор: M4 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2007[14] і 2008 годзе.[7]
  • Сербія: выкарыстоўваецца паліцэйскімі [28]
  • Сінгапур: выкарыстоўваецца падраздзяленнямі камандас.[29]
  • Тайланд: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2006 годзе. [6]
  • Тонга: M4/M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Філіпіны: M4/M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]
  • Чылі: марская пяхота Чылі замовіла ў кампаніі Colt партыю з 2000 аўтаматычных карабінаў M4.[30]
  • Эквадор: M4 закуплены у Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе.[7]
  • Ямайка: M4 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2007 годзе. [14]
  • Японія: M4A1 закуплены ў Міністэрства абароны ЗША ў 2008 годзе. [7]M4A1 SOPMOD выкарыстоўваюцца спецыяльнымі падраздзяленнямі.[31]

Зноскі