Аклагома

штат ЗША

Аклаго́ма (па-ангельску: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (27-е месца ў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклагома-Сіці. Назва Аклагома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў», або «Штат землезахопніка» (па-ангельску: Sooner State).

Аклагома
Сьцяг АклагомыГерб Аклагомы
Сьцяг АклагомыГерб Аклагомы
Штат Аклагома на мапе ЗША
Мянушка«Штат хапатліўцаў»
СталіцаАклагома-Сіці
Найбуйнейшы горадАклагома-Сіці
Плошча
20-я па ЗША
- агулам181 195 км²
- % вады1,8
- шырата33°35' пн. ш. па 37°0' пн. ш.
- даўгата94°29' з. д. па 103°0' з. д.
Насельніцтва
28-е па ЗША
- агулам3 687 050 (2009)
- шчыльнасьць20,34/км²
Дата заснаваньня16 лістапада 1907 (46-ы)
ГубэрнатарМэры Фэлін
Часавы пасЦіхаакіянскі час: UTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Геаграфія

Плошча Аклагомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Мізуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — зь Нью-Мэксыка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.

Гісторыя

Да прыходу эўрапейцаў тэрыторыі Аклагомы насялялі індзейскія плямёны — ўічыта, куапа, код і асаге. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся гішпанскія экспэдыцыі. Потым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.

У 1830-х Аклагома, якая мела статус індзейскай тэрыторыі, стала адным зь месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасьці з Законам аб перасяленьні індзейцаў.

Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 годзе шматлікія плямёны, у прыватнасьці чэрокі, чокта і сэмінолы, склалі саюзніцкія дамовы з канфэдэратамі. Пасьля вайны, у 1866 годзе, фэдэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласьці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўраду ЗША.

Аклагома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 году, стаўшы 46-м штатам.

Эканоміка

Аснову эканомікі Аклагомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасьць.

Гарады

Гарады з колькасьцю жыхароў болей за 20 тысячаў
на 1 ліпеня 2004 году
Аклагома-Сіці528,0Маскогі38,8
Талса383,8Бартлсвіль34,6
Норман100,9Шоні29,7
Лотан88,2Понка-Сіці25,2
Брокен-Эра84,4Ардмор24,3
Эдмант73,1Оваса22,6
Мідуэст-Сіці54,8Дункан22,2
Інід46,6Дзеў-Сіці22,0
Мур46,2Юкан21,6
Стылуотэр40,7Алтус20,4

Вонкавыя спасылкі